Новаўвядзенне ад Цімоха

0

— А я пазбавіўся ад шуму
ў сваіх старэнькіх «Жыгулях», —
так Цімох хваліўся куму,
у лазню ідучы на днях.
— Ну, якія непаладкі
ў тым ламаччы ты знайшоў?
Ледзь не пляскаеш у ладкі…
Розумам сваім дайшоў?
— Я цяпер, як з жонкай ехаць,
Рот заклейваю ёй.
З таго часу перашкоды
я не маю ніякой!

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии