Ажывае ціхая Ціхань

1

Назву гэтай вёсачкі - Ціхань — першыя насельнікі доўга не выбіралі. Вакол лес-бор, непадалёку рэчка Вясейка, круглы год цішыня, хіба што летам даляталі пошчак салаўёў ці знаёмае нам зязюліна «ку-ку».

Пасля вайны ў вёсцы налічвалася двароў пятнаццаць. Неяк у 70-я гады заблукаў туды, калі ездзіў з сябрам па грыбы. Тады на вуліцы бегалі дзеці. Але год ад году старыя жыхары або адыходзілі на вечны пакой, або выязджалі ў гарады да дзяцей ці ўнукаў.
Моладзь шыбавала таксама ў гарады. Засталіся тут, нарэшце, тры бабулі-пенсіянеркі. Адна з іх, Валянціна Паўлаўна Гарбатоўская, гадоў сем таму выехала ў Мінск да дзяцей. А вось Алена Мартынаўна Бузун, якой за восемдзесят, выбірацца ў горад не пажадала. Кажа, што мае сілы адну сябе абслугоўваць у роднай хаце. Пенсіі хапае, аўталаўка раз на тыдзень завозіць прадукты, дровы на падворку ёсць. Трэцяя пенсіянерка, інвалід першай групы, таксама не пажадала пакідаць на зіму сваю хату.
Але ўжо гады два вёсачка, да якой на лета з’язджаецца чалавек сем дачнікаў, стала абжывацца за лік маладых мужчынаў, якія любяць лес, цішыню, чыстае паветра.

Аб гэтым мне паведала сакратар Сорагаўскага сельсавета Тамара Аляксандраўна Таран. Да аб’яднання Амговіцкага сельсавета з Сорагаўскім яна там працавала на гэтай жа пасадзе і добра ведае навакольныя вёскі. Паводле яе слоў, у Ціхані два дамы ўзводзяць маладыя мужчыны-гараджане. Таццяна Леанідаўна Ажэўская, эканаміст па прафесіі, купіла пустую хату і пажадала абсталяваць у выглядзе гасцёўні для турыстаў. На гэта сельсавет даў згоду аб аказанні жанчынаю паслуг агратурызму. Непадалёку яе бацька — Леанід Эдуардавіч Фрэйдак, жыхар вёскі Вясея — узяў участак і будуе свой дом з аналагічным прызначэннем пасля здачы пад ключ. Яны перакананы, што не толькі летам, але і зімой да іх завітаюць аматары прыроды, паляўнічыя, бо ў рэчцы Вясейцы водзяцца бабры, а ў агароды зімой з лесу забягаюць ноччу зайцы. Так што ціхая калісьці Ціхань з цягам часу абудзіцца і дзіцячымі галасамі.

Реклама

Міхась Тычына

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
wolf
wolf
24 февраля 2011 19:16

I дзе там бачылi рэчку? Калiсьцi гэта была Нiжняя Вясейка. Дзякуй мелiяратарам, зрабiлi невялiчкую канаву…