Ах вы, мае бубенчыкі

0

Розныя кур’ёзныя здарэнні чакаюць чалавека на яго жыццёвым шляху. Як кажуць, бывае і смех і грэх.
Васіль і Сцяпан — дружбакі з самага дзяцінства. У школу хадзілі разам, у войску служылі ў адной роце, скончылі адзін і той жа інстытут. Нават захапленне ў іх было аднолькавае — паляванне. Як толькі пачынаўся паляўнічы сезон на качку ці на «касога», яны ўсе выхадныя прападалі на паляванні, вяртаючыся дадому пад вечар стомленыя, але заўсёды з добрымі трафеямі.

У той суботні ранак рыска тэрмометра застыла на адметцы -25оС, але сяброў гэта не спалохала. У шэсць гадзін раніцы яны выехалі на аўтобусе і праз гадзіну былі ўжо былі на месцы. Пачало світаць — мароз ніяк не адпускаў. Пад вечар ў паляўнічых сумках было ўжо па тры зайцы, а Сцяпану прываліла паляўнічае шчасце: падстрэліў лісу — добры каўнер для жонкі.

Пазней сябры вырашылі збірацца дамоў. На вуліцы крапчаў мароз, ды і самі паляўнічыя крыху прытаміліся, адмахаўшы вёрст 20. У сем гадзін былі ўжо ў горадзе. Сцяпан прапанаваў «абмыць» трафеі. «Згода, — сказаў Васіль, — ты давай у краму, а я трохі адагрэюся ў цябе ў ваннай, бо нешта ногі застылі». Ён сагрэўся ды вырашыў заадно памыцца. У ваннай шумела вада. Васіль, намыліўшы галаву, сагнуўся над ракавінай, каб змыць мыльную пену, і раптам адчуў, як нехта цярэбіць яго за я…і, прыгаворваючы: «Ах вы, мае прыгажунчыкі-бубенчыкі».

Реклама

Васіль рэзка павярнуўся — перад ім стаяла Сцяпанава жонка Анюта. Тая, убачыўшы чужога мужыка з намыленай галавой, застыла, як помнік, з працягнутай рукой і адкрытым ротам. Яна не змагла нават слова вымавіць: мабыць, ёй звяло сківіцы.
Тым часам прыйшоў Сцяпан…

Доўга сябрукі смяяліся, седзячы за сталом, канчаючы ўжо другую пляшку «Рускай». Анюта, трохі адышоўшы ад шоку, таксама рагатала сама з сябе. Добра, што так ўсё мірна скончылася.
А вось у другім выпадку, які здарыўся ў суседнім горадзе, жаночая «пяшчота» закончылася амаль што трагічна. Маладая сям’я атрымала новую кватэру, і гаспадар прыстасаваў люстру да столі, паставіўшы дзве табурэткі адна на адну. На вуліцы ліпень, у кватэры душна ад спякоты — і мужчына быў у адных «сямейніках».

Жонка падтрымлівала гаспадара, каб той не зваліўся, і, ўбачыўшы «прыгажунчыкаў», якія паказаліся з «сямейнікаў», злажыла два пальцы і дала па іх пстрычку ды, не разлічыўшы сілу сваёй пяшчоты, прычыніла гаспадару боль. Той, пахіснуўшыся, грымнуў на жонку. У выніку, абодва апынуліся ў траўматалогіі. Ён са зламанай рукой, яна са зламанымі рэбрамі. Вось дык пажартавала!
Жарты, канешне, нядрэнна, але ж трэба і меру ведаць.

Мікола Корань

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии