У гімназіі адзначылі Дзень роднай мовы

0

Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы, прайшоў 21 лютага ў слуцкай гімназіі № 1.

Адна з падзей — сустрэча таленавітых вучняў, якія пішуць вершы, з паэтэсамі Случчыны Галінай Андрэеўнай Балахоўскай і Любоўю Міхайлаўнай Семяновіч.

У размове з карэспандэнтам «Кур'ера» Галіна Андрэеўна падзялілася ўражаннямі: «Мне усё вельмі спадабалася. Калі я чытала свае вершы, адчувала душы дзяцей, бачыла іх зацікаўленыя вочы».

Реклама

Галіна Балахоўская выказала пажаданне сваім слухачам вершаванымі радкамі:
Спакойным і чыстым хай будзе жыццё,
Лунная надзея — дабра пачуццё.
І коласам буйным калосіцца доля,
І будзе для думак прастора і воля.

У гэты ж час у актавай зале праходзіў канцэрт, на якім школьнікі рознага ўзросту чыталі вершы, пелі песні на роднай мове. А самыя адукаваныя вучні гімназіі прымалі ўдзел у гульні «Што? Дзе? Калі?» на беларускую тэматыку. Гульня вялася на беларускай мове. Яе арганізатарам выступіла Марыя Юр’еўна Шыловіч, настаўніца гісторыі.

Лера Курловіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии