У Мінску 18 лютага адбылася прэзентацыя кнігі Ніны Стужынскай “Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброеннага антысавецкага супраціву ў 20-я гг. ХХ стагоддзя”, значная частка якой прысвечана падзеям Слуцкага паўстання.
Кніга выйшла накладам 500 асобнікаў ў выдавецтве “Наша будычыня”, якое знаходзіцца ў Вільна. Гэта другое, пашыранае выданне. Аўтар знайшла і выкарыстала шмат раней невядомых крыніц, у тым ліку дакументы Дзяржаўнага палітычнага упраўлення, успаміны ветэранаў падзей 1920 года на Случчыне.
Дададзім, што Ніна Стужынская стала таксама сааўтарам сцэнарыя двухсярыйнага дакументальнага фільма, які таксамы прысвечаны Слуцкаму паўстанню. Здымкі праводзіў беларускі тэлеканал АНТ, у тым ліку і ў Слуцкім раёне. Зараз фільм мантыруецца. Плануецца, што ён будзе паказан на канале ў першай палове сакавіка у рамках перадачы “Адваротны адлік”.
Сямён Барысавец
Мая павага аўтарке кнігі!
Няужо гэты фiльм пакажуць па АНТ?Нешта у лесе здохла…
С Александром Аверковым в главной роли.
Это про то паустанне, которое каждый год осенью отмечает кучка пьяной молодёжи, и с виду не совсем здоровых лиц с флагами на удочках, возле краеведческого музея?