Усебеларуская дыктоўка

0

У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, у Мінску ў зале музея Максіма Багдановіча, які знаходзіцца ў Траецкім прадмесці, пройдзе агульнабеларуская дыктоўка. Пра гэта паведамілі ў ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ). Пачатак мерапрыемства ў 18.00. Тэксты для дыктоўкі падрыхтавалі на аснове твораў беларускага паэта і публіцыста Максіма Багдановіча, 120-гадовы юбілей якога адзначаецца сёлета. Як паведамляецца, у дыктоўцы могуць прыняць удзел усе жадаючыя. Самыя актыўныя атрымаюць прызы.

Аддзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии