Плошча, якую заснавала Анастасія Слуцкая

5

У свой час слуцкая княгіня Анастасія Іванаўна Алелькавіч (1473 — 1524) праславілася як арганізатар абароны горада і краю ад ворагаў. А потым ёй прышлося кіраваць аднаўленнем разбуранага падчас нападаў горада. Тады гарадскі цэнтр атрымаў планіроўку, якая ў агульных рысах захоўвалася аж да сярэдзіны ХІХ стагоддзя.

У старажытным Троіцкім манастыры па загадзе княгіні замест пацярпеўшага ад ворагаў драўлянага быў пабудаваны мураваны Троіцкі сабор.

Былі адрамантаваны драўляныя ўмацаванні дзядзінца, якія вытрымалі татарскія штурмы, а таксама аблогу войскаў князя Міхаіла Глінскага, які ў 1508 годзе ўзняў мяцеж. Там жа ў 1509 годзе ўзвялі новую драўляную Успенскую царкву. У хуткім часе дзядзінец атрымаў назву Верхні замак, бо ў тыя ж часы побач з ім быў закладзены замак Ніжні.

Реклама

Пад Ніжні замак адышла тэрыторыя гарадскога пасада, перш за ўсё частка гандлёвай плошчы, што выклікала неабходнасць пераносу яе ў іншае месца.

Гандлёвая плошча

Перанесена гандлёвая плошча была за раку Бычок, на захад ад дзядзінца. У адрозненне ад ранейшага торга, тэрыторыя якога фарміравалася стыхійна, на новым месцы плошча была спланавана з улікам тагачасных горадабудаўнічых ідэй. У плане яна атрымала выгляд выцягнутага няправільнага чатырохкутніка. Сярэдзіну займалі драўляныя гандлёвыя рады. Кожны рад складаўся з асобных лавак і называўся ў адпаведнасці з прадаваемым таварам. Па яе перыметры размяшчаліся дамы рамеснікаў і гандляроў з майстэрнямі, крамамі, лаўкамі.


ЦЭНТР ГАРАДСКОГА ЖЫЦЦЯ. Да пачатку XX стагоддзя на Слуцкай плошчы пять разоў у год адбываліся кірмашы. 1910-ыя гады. Здымак: Самір Юхнін

На плошчу з Верхняга замка быў выхад праз 4-ярусную браму і па перакінутым над Бычком пад’ёмным мосце. З паўночнага боку плошчы адыходзіла вуліца Капыльская, з супрацьлеглага боку ішла вуліца Прозараўская, якая вяла да Лютэранскай плошчы. Там жа пачыналася вуліца Віленская, што ішла ўздоўж берага Случы, даходзіла да Віленскай брамы, а далей дарога ўжо мела назву вуліцы Трайчанскай, бо перасякала прадмесце Трайчаны і вяла ў бок Нясвіжа і Вільні. На рагу, пры злучэнні вуліц Віленскай і Прозараўскай, знаходзілася аптэка, побач стаяла ратуша. Паміж Віленскай і Вялікім мастом мясцілася аўстэрыя (карчма і гасцінны дом разам), далей, па Віленскай, стаялі будынкі Спаса-Прэабражэнскага манастыра.

Ад Вялікага маста, што злучаў Стары горад з Новым, на плошчу вяла невялікая па працягласці вуліца. Яе фрагмент у 1999 годзе быў раскрыты археолагам Лявонам Калядзінскім пры даследаванні пляцоўкі, што адводзілася для помніка слуцкай княгіні - святой Сафіі Слуцкай.

У адпаведнасці з Магдэбургскім правам горад меў прывілеі: у суботу і панядзелак таргі, а таксама 2 кірмашы ў год. З 2-й паловы ХІХ стагоддзя адбываліся чатыры кірмашы ў год. А на пачатку ХХ стагоддзя кірмашоў было ўжо пяць: адзін вясною і чатыры летам. Таргі адбываліся ў сераду, пятніцу і нядзелю.

У 1-й палове ХІХ стагоддзя рынак уяўляў сабою абшырны чатырохкутнік, уздоўж падзелены драўлянымі крамамі на дзве роўныя часткі. Яго тэрыторыя, як і прылягаючыя вуліцы Віленская і Капыльская, былі брукаванымі.

Выгляд плошчы карэнным чынам змяніўся з 30−40-х гадоў ХІХ стагоддзя, калі па тэрыторыі Старога горада прайшла новая дарога, якая атрымала назву «Вуліца Шасейная». Гандлёвая плошча змясцілася ў месца перасячэння Шасейнай з вуліцай Капыльскай. Па перыметры і баках бліжэйшых да плошчы вуліц пачалі будавацца 1- і 2-павярховыя мураваныя дамы, у якіх размяшчаліся крамы, лаўкі. А саму тэрыторыю, як і раней, занялі гандлёвыя рады.

ХХ стагоддзе

У сярэдзіне 1930-х гадоў для гандлю адвялі месца на заходняй ускраіне горада, а Цэнтральную плошчу добраўпарадкавалі. На ёй у 1937 годзе ўзвялі двухпавярховы Дом Саветаў. Будынак быў павернуты да вуліцы (яна ўжо мела назву Пралетарскай) і стаяў у пэўнай адлегласці ад яе. Па цэнтральнай восі паміж імі ў 1939 годзе з’явіўся помнік У.І.Леніну. На плошчы ўсталявалі гадзіннік, насупраць, цераз дарогу, разбілі сквер.

Пры вызваленні горада ад акупантаў Дом Саветаў пацярпеў значныя змяненні. Аднавілі яго ў 1948 годзе.

У пасляваенныя гады забудова Цэнтральнай плошчы атрымала адзінае стылявое рашэнне. На рагу вуліц Пралетарскай і адыходзячых ад яе двух рукавоў Капыльскай у 1950-я гады замест дарэвалюцыйных з’явіліся два трохпавярховыя мураваныя «Г"-падобныя ў плане жылыя дамы. Пастаўленыя сіметрычна, яны фланкіруюць плошчу з бакоў, ствараюць ўраўнаважаную архітэктурную кампазіцыю.

У 1957 годзе насупраць Дома Саветаў, на другім баку вуліцы, быў узведзены двухпавярховы мураваны корпус гаркама партыі (цяпер тут гарадскі Цэнтр дзіцячай творчасці).

У 1986 годзе па праекце архітэктара І.Васілевіча на змену старому Дому Саветаў узведзены новы 7-павярховы адміністратыўны будынак. Памеры плошчы павялічыліся, на ёй з’явіліся клумбы з кветкамі, фантаны. Апошнія змяненні на Цэнтральнай плошчы адбыліся ў 2005 годзе, падчас падрыхтоўкі да правядзення Рэспубліканскага свята «Дажынкі». Яе цалкам замасцілі тратуарнай пліткай.

Помнік Леніну быў перанесены на супрацьлеглы бок вуліцы Леніна (былой Пралетарскай) да Дома дзіцячай творчасці, замест фантанаў зроблены новыя клумбы. Цяпер гэта месца, дзе ўсталёўваецца агульнагарадская навагодняя ёлка, праводзяцца забаўляльныя мерапрыемствы, канцэрты, адкрытыя гарадскія афіцыйныя мерапрыемствы.

Плошча як помнік Анастасіі

Склалася так, што ад заснаваных пры княгіні Анастасіі аб’ектаў у горадзе засталася толькі плошча. Ніжняга замка не стала ў 1-й палове ХІХ стагоддзя. Тэрыторыю дзядзінца цяпер займае сучасная забудова: будынкі Троіцкага манастыра разбурылі ў сярэдзіне ХХ стагоддзя.

Калі прыняць да ўвагі, што Ніжні замак пачалі ўзводзіць у 1509 годзе, а справа гэта, несумненна, расцягнулася на некалькі гадоў, то зразумела, што і заснаванне новай плошчы адбывалася ў той жа перыяд. Таму мы маем усе падставы сцвярджаць, што заснаванай Анастасіяй Алелькавіч плошчы ў наш час спаўняецца 500 гадоў.

Пра сваю слаўную княгіню жыхары Случчыны помнілі доўга. Яе, разам з князем Сімяонам Алелькавічам (хаця афіцыйна царквой кананізаваны яны не былі), шанавалі як нябесных апекуноў краю.

Несумненна, што і сучасным жыхарам горада трэба было б аддаць даніну памяці сваім славутым гістарычным дзеячам, і лепш за ўсё ў адпаведных візуальных формах. На той жа плошчы можна ўсталяваць мемарыяльны знак або помнік.

Дарэчы, не абавязкова пасярэдзіне: гэта можа быць куток, невялікі сквер або іншым чынам выпрашаная тэрыторыя. Сучасныя падыходы да рашэння гарадской прасторы дазваляюць гэта зрабіць.

Як вядома з матэрыялу папярэдняга нумара нашай газеты, скульптар Міхаіл Інькоў, аўтар помніка Сафіі Слуцкай, згодны зрабіць для Слуцка і помнік знакамітай яе прабабцы княгіні Анастасіі. Ідэя слушная, і калі на тое будзе добрая воля мясцовых улад, то верагодна іншага майстра для выканання такой работы і шукаць не трэба.

ПІШЫЦЕ. Гісторыю якіх славутых мясцін Случчыны Вы хацелі б ведаць. e-mail: info@kurjer.info

5 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Григорий Максимович
Григорий Максимович
16 февраля 2011 16:42

Не помешал бы на площади памятник Анастасии в доспехах и на коне. Это стал бы шикарнейший туристический объект. Но Слуцк есть Слуцк, будем довольствоваться дедушкой Крупским.

wolf
wolf
16 февраля 2011 18:26

А зараз Ленiн тычыць дланню на захад. Няужо на 100% наша улада перэянтавалася…

Павел
Павел
10 апреля 2011 02:17

Чаму вы псуеце здымкі ў грамадзкім набытку (public domain, общественное достояние) сваім «kurjer.info»?

Яны будуць куды больш каштоўнымі, калі будуць бяз гэтага вадзянога знаку.

Ленинец-буддист
Ленинец-буддист
10 апреля 2011 08:12

Только вот давайте не смеятца над своим прошлым. Щас кто-то предложит убрать памятник вождю и учителю, а вместо, поставить памятник Анстасии при рыцарских ексесуарах, подобно деве орлеанской. Ага, дождётесь. Максимум, на что я соглашусь-это сделать в полом памятнике Ленину прорезь для монеток и собирать таньга на боулинг со секйтингом.

Ленинец-буддист
Ленинец-буддист
10 апреля 2011 08:13

Вы вглядитесь внимательно в фото Саміра Юхніна, где уже тогда можно рассмотреть памятник В.И.Ленину. Правда в те годы он ещё был из бересты.