Дарагое здароўе

0

— Такога не можа быць,
сябра мой, Сярожа,
каб здароўя я купіць
ды не змог за грошы!
Адкажы: — на што ўрачы?
— Каб лячыць ад болю!
— Нас дарэмна не лячыў
яшчэ ніхто ніколі.
Вось на лекі дэфіцыт.
Грошы ёсць — іх купіш,
а няма — табе канцы,
замест лекаў - кукіш!
Ці пуцёўку на курорт
выпішуць дарэмна?
Хабар дай — не крывяць рот!
Трымай узаемна!
Доктару я хабар даў,
кажуць, дрэнна гэта,
дык ён мяне так аглядаў -
лепш, чым прэзідэнта…
Зараз вось і палічы,
каб свае вантробы
я за хабар не лячыў,
то даўно памёр бы…
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии