Лявонава паляванне

0

— Здарэнне, кум, было са мною
на паляванні ля ракі.
Сусед казаў, што там зімою
ён бачыў - лазяць вепрукі.
Пайшоў і я. Няма нікога.
Па лёдзе перайшоў раку.
Падумаў - выйду на дарогу…
Тут раптам — вепры з хмызняку!
Але я, кум, не разгубіўся:
даволі, думаю, гуляць,
у снег за дрэвам паваліўся,
падрыхтаваўся ўжо страляць.
Калі памацаў, патранташа
майго на поясе няма…
— Згубіў, напэўна! — кум тут
кажа.
— Ой, Божа! — усхліпнула кума.
— Што тут рабіць?!
На дрэва лезу,
а вепрукі пад ім ужо,
каб іх мядзьведзь усіх парэзаў!
І трушчыць пачалі ружжо…
А потым дрэва грызці сталі,
ды тое, на якім сядзеў!
Казаць не стану пра дэталі,
як разам з ім у снег ляцеў.
Бо перагрызлі дрэва тое,
ну як сапраўдныя бабры…
Упершыню глядзеў такое…
Ляжу пад дрэвам дагары…
Кума аж непрытомнай стала,
а кум: «Вось чарачку вазьмі,
ды й агурочкі, бульба з салам.
Бяры, што ёсць, браток, лізні!»
— Расплюшчыў, кум, я адно
вока, зірнуў…
А вепрукоў няма!
Тут, уздыхнуўшы так глыбока,
зноў апрытомнела кума.
— Разбегліся яны ад страху,
як дрэва гакнула ў той снег.
І я схапіў ружжо пад паху,
хутчэй за іх дадому бег!
— Ну вось, Лявонка, на, пагрэйся, —
кума зноў чарку наліла. -
— Не поўзай ты па гэтым лесе!
Бліжэй садзіся да стала!
— Вось як яно на паляванні:
не ведаеш: што? як? і дзе?
Хай лепш нам песню аб каханні
кума вось зараз завядзе…
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии