Зеляніна ўвесь год

7

Дзіва дзівоснае пасялілася на выміраючай вуліцы мястэчка Пагост, што на Салігоршчыне. Маладая сям’я купіла пустуючую хату. Сама па сабе такая пакупка не дзіва. Куплялі і раней. Дзівам стала тое, што сям’я мае кватэру ў горадзе, а на куплёным агародзе займаецца сельскай гаспадаркай: вырошчвае памідоры, моркву, капусту, цыбулю ды бульбу.

«Я працую ў горадзе дзяжурным электрыкам, маю вольны час, — гаворыць глава сям'і Іван Раўлушэвіч. — Вырошчванне агародніны застаўляе мяне заўсёды быць пры справе, а не соўвацца марна па вуліцы. Усё вырашчанае прадаецца праз магазіны „Радуга“ у Салігорску. Зімою сею цыбулю ў парніку. Праз тры нядзелі пасля пасадкі зялёная цыбуля гатова да адпраўкі ў магазін».

Гаспадару дапамагаюць дзеці і жонка. Дачка Каця, вучаніца другога класа, з нецярпеннем чакае таго дня, калі з горада паедзе ў вёску. Яна самастойна рыхтуе да пасадкі цыбуліны, з цікавасцю назірае за ростам раслін, потым вырывае і пакуе зеляніну. «Гэта больш карысна, чым праводзіць час перад тэлевізарам», — лічыць бацька.
Вясной сям’я Раўлушэвічаў плануе ўзяць яшчэ 2,5 гектары ворнай зямлі ў арэнду. Гаспадар мае трактар «Беларусь» і ўсе неабходныя прылады. «І для сябе карысць, і новым суседзям дапамагаю апрацоўваць агароды», — кажа Іван Раўлушэвіч.

Реклама

Уладзімір Амяльчэня


СВАЯ ГАСПАДАРКА. Іван Раўлушэвіч у парніку.

7 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Верный ленинец
Верный ленинец
19 января 2011 20:41

Предлагаю Ивану выращивать канабис, в нём масса витаминов.

Екатерина
Екатерина
19 января 2011 22:42

По-белорусски правильно «тыдзень», а не «нядзеля». Нядзеля = воскресенье на роднай мове.

Wanderer
Wanderer
20 января 2011 10:42

С уважением отношусь к таким людям. На физический труд от рассвета до заката не каждый способен.

Миша
Миша
20 января 2011 19:07

Зачем ленинцу канабис?

монолит
монолит
20 января 2011 22:48

Чтоб строить коммунизм в розовом свете.

wolf
wolf
22 января 2011 15:09

Малайцы!

Верный ленинец
Верный ленинец
22 января 2011 17:29

Построим розовый коммунизм в отдельно взятом районе Минской обл.
Канабис на смену рапсу. Повысим надойность. Продукцию животноводства москалям клятым. Ивана Раулушевича в областные Бацьки.