Сябры БАЖ звярнуліся да чытачоў перыядычных выданняў

0

Грамадская арганізацыя “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звярнулася з адкрытым лістом (www.baj.by) да чытачоў перыядычных выданняў краіны з нагоды той сітуацыі, якая склалася пасля 19 снежня і аб якой сябры БАЖ зазначылі, што “ужо месяц Беларусь “разлічваецца” за адносную адлігу прэзідэнцкай выбарчай кампаніі”. Узгадаўшы пра арышты і пераслед былых кандыдатаў, грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў і журналістаў, аўтары звароту выказваюць сваё меркаванне, што і сёння працягваецца гэта дзеля таго, каб “спыніць тую інфармацыйную хвалю, якая ўзнялася пасля брутальнага разгону мірнай дэманстрацыі”. Сябры БАЖ выказалі намер і надалей пры падтрымцы чытачоў “распавядаць уголас пра тое, што адбываецца ў краіне”.

Аддзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии