Бытавыя замалёўкі

0

Ідэальная жанчына

— Ты больш, чым ідэальная жанчына! -
Аднойчы неяк жонцы муж заўважыў.
— На колькі, любы? — бліснула вачыма.
— Пацягне больш за цэнтнер, каб паважыць…

Працавітыя жонкі

— Ганна штаны зацыравала,
Як новыя падаравала.
Я дзіркі той і незаўважыў, —
Рыгор Цімоху неяк кажа.
— Ну, а мая, Рыгор, Машуля
Памыла ўчора мне кашулю.
Магу сказаць я адпаведна —
Было таксама непрыкметна!

Прымерзлі

Неяк з вышкі я нырнуў.
Мне крычалі: «Малайчына!»
Калі вынырнуў, зірнуў,
І заўважыў я дзяўчыну…
З таго часу разам мы
Нібы звязаныя ходзім.
Было гэта ў час зімы,
У далёкім Новым годдзе!
Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии