Роздум аб гістарычным лёсе Беларусі

6

Усё свядомае маё жыццё звязана са школай і асабліва з адным галоўным прадметам — гісторыяй. Да вайны я скончыў Слуцкае педвучылішча (1940 год), у пасляваенны час — гістарычны факультэт Магілёўскага пед-інстытута, і доўгі час выкладаў гісторыю ў сярэдняй школе. Асаблівую маю цікавасць прываблівала гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, як прадцечы Беларусі, і гісторыя маёй радзімы ў розныя часы.

Красная, але няшчасная

У народзе бытуе прымаўка: «Не радзіся красным, а радзіся шчасным». Мая Беларусь — гэта сама прыгожасць і краса. Помніцца, летам 1944 года дывізія, якая вызваляла горад Слуцк ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, састаяла з кубанскіх казакаў. Мне было радасна на душы, калі гэтыя казакі, сыны бязлесных кубанскіх стэпаў, былі ў захапленні ад відаў беларускай зямлі: «Как красива и интересна Белоруссия, какие чудесные леса, какие симпатичные женщины и девушки, какие добродушные люди», — з пафасам выказваліся яны. Так, Беларусь красна, але ці шчасна яна? Упэўнен у тым, што я добра ведаю беларускую гісторыю, і з нагоды гэтага смела магу заявіць хоць на ўвесь свет, што больш такой нешчаслівай і гаротнай дзяржавы на еўраазіяцкім кантыненце, як Беларусь, няма. З гэтай нагоды дазволім сябе зрабіць экскурс у глыбіню вякоў і гадоў жыцця беларускага народа.

З сядых вякоў

Беларуская зямля заўсёды была полем шматлікіх войнаў, крывавых бітваў. Войскі чужынцаў ваявалі або з нашай дзяржавай, або паміж сабою. А мясцовы люд вымушаны быў цярпець і перажываць і смерці, і голад, і пажары, і галечу, і эпідэміі розных хваробаў, і страту маёмасці і жылля…

Реклама

Першыя сведкі гэтага — старасвецкія курганы — магільнікі забітых воінаў, якіх на Беларусі шмат.
Многія гады на нашыя землі нападалі крымскія татары. Трагічнасць гэтых нападаў заключалася яшчэ ў тым, што яны ўганялі ў свой Крым беларускіх жанчын і дзяўчат.

На поўнач і захад Літвы (у тыя часы так называлі Беларусь, а людзей нашых іменавалі «ліцьвінамі») часта нападалі нямецкія рыцары. Агрэсія з іх боку прадаўжалася да іх разгрома ў Грунвальдскай бітве (1410 год).
Потым Беларусь цярпела нашэсце шведаў. Хаця яны ваявалі з Польшчай і Расіяй, але ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі гаротнай Беларусі.

Здзекі і забойствы цярпелі нашы продкі ў часы Лівонскай вайны. Расійскія войскі цара Івана Грознага, без усякага шкадавання масава забівалі беларусаў. А многіх майстроў, вывезлі ў Расію.
У сярэдзіне XVII стагодззя на Украіне пачалася вызваленчая вайна супраць польскага засілля, якая ўзначальвалася Багданам Хмяльніцкім. Многа разоў казацкія палкі з’яўляліся ў Беларусі. Зноў шматлікія беды.
1812 год. Вайна Напалеона супраць Расіі таксама аставіла на Беларусі свой жахлівы след.
Паўстанні пад кіраўніцтвам Касцюшкі і Каліноўскага адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Большая частка паўстаўшых складалася з мясцовага беларускага люду. Тут гэтыя паўстанні і былі падаўлены рускім царызмам.

У навейшы час

З пачаткам новых вякоў становішча беларускага народа стала яшчэ больш трагічным і гаротным. У 1914 годзе пачалася першая Сусветная вайна. З першых яе дзён ваенныя дзеянні адбываліся на беларускай тэрыторыі. Значная частка краіны была акупіравана кайзераўскімі войскамі. Акупацыя варожай краінай — гэта трагедыя і мукі народа.

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года ў Расіі, у склад якой уваходзіла і Беларусь, падзяліла грамадзян Расійскай імперыі на чырвоных і белых. Пачалася грамадзянская вайна, якая вялася ў жорсткім крывавым рэжыме.
Згодна з Брэсцкім мірным дагаворам, заключаным паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, ужо амаль уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецкімі войскамі.

Пазней на захад ад Беларусі ўтварылася Польская дзяржава, якая пачала ваяваць супраць бальшавіцкай Чырвонай арміі. Замест германскай прыйшла польская акупацыя. Гэта не мёд для народа, а марадзёрства, грабёж, расстрэлы, прыніжэнне чалавечай годнасці.

У 1921 годзе быў заключаны Рыжскі мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Польшчай. З пункту гледжання гэтага дагавора, заходняя частка Беларусі (як і Заходняй Украіны) стала прыдаткам Польскай дзяржавы. Такім чынам заходняя палавіна беларускага народа мучылася пад ігам польскіх уладаў. А гэта і турмы, і вялікія падаткі, і закрыццё беларускіх школ і другіх культурна-асветніцкіх устаноў, гэта нацыянальны, сацыяльны і рэлігійны прыгнёт.
Яшчэ горшае становішча перажывалі беларусы ва ўсходняй палавіне краіны, якая афіцыйна называлася БССР. Гэта і масавыя арышты і расстрэлы «ворагаў народа», гэта раскулачванне і высылка сем’яў, так называемых кулакоў, у аддалённыя акраіны вялікага і халоднага Савецкага Саюза. А ў сапраўднасці кулакі - гэта працалюбівыя і эканомныя сяляне. А для сялянскага класа — гэта прымусовая калектывізацыя, гэта галодныя калгасныя працадні, гэта нізкая зарплата для рабочых і служачых, гэта пустыя полкі ў магазінах, гэта картачная сістэма забеспячэння і многае другое.

Айчынная вайна

1941 год. Нямецка-фашысцкая навала з тысячамі танкаў, самалётаў і вопытных салдат і афіцэраў рынулася праз тэрыторыю абяздоленай Беларусі. Зноў народ наш падвергся масаваму знішчэнню, пажарам, разбурэнням. Савецкія войскі цярпелі паражэнне. Многія тысячы салдат і афіцэраў аказаліся ў нямецкім палоне. Але многія з іх не здаліся ў палон і «растварыліся» сярод мясцовага насельніцтва. Лічу, што гэтым самым беларускі народ выратаваў многія тысячы салдат і афіцэраў ад фашысцкага пякельнага палону. Вайна на тэрыторыі Беларусі парадзіла партызанскае супраціўленне народа. Нямецкія карнікі сваю злосць да партызан пераносілі на мірнае насельніцтва. Людзей Беларусі расстрэльвалі і вешалі і ў адзіночку, і цэлымі сем’ямі, палілі зажыва дзяцей, жанчын, мужчын цэлымі вёскамі. Хто ж паспачувае нам у гэтым?!
Народ Беларусі, асабліва сялянства, карміў і адзяваў 300 тысячную армію партызан, якія змагаліся са значнай часткай нямецкіх войскаў і гэтым аблягчалі дзеянне Чырвонай арміі на фронце. Але чамусьці за ўсё гэта беларусам ніхто не сказаў: «Дзякуй!..»
Наша стала чужым

А як склаўся лёс Беларусі ў адносінах да яе межаў. У 1919 годзе бальшавіцкія ўлады ўтварылі БССР. Але пры гэтым тэрыторыя вялікай часткі Смаленшчыны і Браншчыны, населеныя беларускім людам, была далучана да Расійскай рэспублікі. У верасні 1939 года да БССР была далучана Заходняя Беларусь, у тым ліку і даўняя сталіца беларусаў горад Вільня. Шмат стагоддзяў гэты горад быў цэнтрам беларускай культуры, тут выдавалі свае газеты і кнігі Янка Купала, Якуб Колас, Элаіза Цётка і другія. Вільня была цэнтрам беларускай адукацыі і нацыянальнага мыслення, беларускай вызваленчай барацьбы. І вось згодна сваім палітычным інтарэсам, Сталін у 1940 годзе перадаў беларускую сталіцу Літоўскай дзяржаве. А згодна даставерных дадзеных, у Вільні ў той час пражывалі 70% беларусаў, 20% палякаў, 5% яўрэяў і толькі 5% літоўцаў-жмудзінаў…
У 1940 годзе па ўказцы Сталіна і яго акружэння ў Катынскім лесе на Смаленшчыне былі зверскі расстраляны больш чым 12 тысяч польскіх ваеннапалонных, сярод якіх было нямала беларусаў.

Пазней гэта варварства стала вядома ўсяму свету. Сталін і яго прыбліжаныя пасля вайны нічога больш разумнага не прыдумалі, як паддобрыцца палякам за кошт Беларусі - аддалі ім Беластоцкую вобласць і частку Белавежскай пушчы. І гэта было зроблена без ведама і жадання жыхароў вобласці, у асноўным беларусаў. Пачалося перасяленне беларускага люду з Польшчы ў БССР. А ўсякае перасяленне — гэта вялікія клопаты, страта абжытых месц. Цярпі, беларус!
Кончылася вайна. Пачалося адраджэнне прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі, многія дзесяткі тысяч сем’яў перасялілся з зямлянак у адбудаваныя хаты і дамы. Але вось на Беларусь хлынула новая, нечаканая навала — Чарнобыльская трагедыя. Амаль чвэрць краіны выйшла са строю. Не ўзлюбіў нас Бог. Цярпі, беларус!

Замест эпілога

Наша зямля і наш народ далі палякам Адама Міцкевіча, Тадэўша Касцюшку, кампазітара Агінскага, маршала Юзэфа Пілсуцкага і многіх другіх дзеячаў. А пісьменнік Дастаеўскі, географ Пржэвальскі, маршал Сакалоўскі, кампазітар Шастаковіч, канструктар самалётабудавання Сухой і многія другія знакамітасці Расіі маюць беларускія родакарані. Гэта значыць, што мы не горшыя за другіх, а ў многіх выпадках значна лепшыя за іх, толькі доля наша і лёс наш і горкі, і крыўдны. І хочацца ўсклікнуць: «Жыве Беларусь!»

Аляксей Новік, в. Сярагі Слуцкага раёна

Малюнак: Вера Шут

6 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Олег Анатольевич
Олег Анатольевич
12 января 2011 18:26

Мицкевич, Костюшко, Огинский и Пилсудский — ни разу не белорусы. 🙂 Все они — поляки, лишь родившисеся и проживавшие на территории современной Беларуси.
В отношении же остальных знаменитых земляков скажу следующее: всем им, чтобы чего-то достигнуть, пришлось покинуть Беларусь. Вывод напрашивается невеселый: в своем Отечестве белорусу ничего не «светит»… Хочешь добиться успеха — уезжай. 🙁

Чекист
Чекист
12 января 2011 20:16

Олежа, ты снова решил повеселить народ своими «историческими» познаниями? В Туркестане давно в последний раз был?

Олег Анатольевич
Олег Анатольевич
14 января 2011 07:07

Чекист, а ты снова решил повеселить народ своим невежеством? 🙂 Познания мои вовсе не исторические, а, скорее, этнографические. Ибо я знаю, к каким известным польским родам относятся представители вышеперечисленных фамилий. 🙂 Кстати, у всех вышеназванных людей есть потомки, благополучно проживающие ныне на территории Польши и считающие себя исключительно поляками. Они бы посмеялись от души, если бы вдруг узнали, что в одной белорусской газете их назвали белорусами.
А зачем ты спросил про Туркестан, я и вовсе не понял. 🙂 Ну, прослужил я там несколько лет в свое время. И что?

wolf
wolf
18 января 2011 19:13

Жыве!

Гражданин своей страны
Гражданин своей страны
18 января 2011 19:25

Типичная статья «сьвядомага». Во-первых: вся цивилизация родом из Беларуси, во-вторых: хотя наша доля и судьба плохая (???), мы, всёж-таки, «не хуже людей» :). Какая-то извечная ущербность сквозит в таких выводах. Может, пора перестать выискивать в прошлом Великие Корни, а начать строить своё будущее? Без погромов и дебошей?

wolf
wolf
22 января 2011 13:26

Гражданин своей страны является гражданином свой страны, но не нашей. Наверное, член БРСМ…