Традыцыі: адбыўся калядны канцэрт у Слуцкім гарадскім Доме культуры

0

Праваслаўная царква не парушыла свае традыцыі і 7 студзеня парадавала случчан больш чым паўтарагадзіннай святочнай праграмай у цэнтральнай культурнай установе горада.

Праграму каляднага вечара таксама можна назваць па-добраму традыцыйнай. У вестыбюлі Дома культуры была наладжана выстава-продаж рэлігійнай літаратуры. Пр ы адкрыцці вечарыны свае віншаванні прыхаджанам даслаў Благачынны цэркваў Слуцкага прыходу настаяцель Свята-Міхайлаўскага сабора айцец Міхаіл Вейга. Канцэртная праграма пачыналася і заканчвалася выступленнямі царкоўнага хора пры Свята-Міхайлаўскім саборы. Пажаданні дабра, здароўя і кахання разам са сваімі песнямі запоўненай залі Дома культуры даслалі найбольш папулярныя артысты слуцкай эстрады.

Па меркаванням гледачоў, добрая традыцыя Свята-Міхайлаўскага сабора толькі дапоўніла зарад станоўчых эмоцый на трохдзённыя выхадныя.

Реклама

Аддзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии