Бытавыя замалёўкі

2

Знайшоў вінаватага

— Узлаваўся я, Лука!
Зараз вып’ю шклянку
і пайду да ведзьмака —
дам яму па карку!
— Ды за што караць яго? -
цікавіцца свацця.
— Не хацеў здымаць таго,
даўняго пракляцця…
Памятаеш, калі нас
з Хрысцяю вянчалі,
і калі на ўвесь калгас
«горка!» нам крычалі?
Як давалі мы зарок
у сваім каханні…
Хрысцю ж фермер увалок
у нядзелю ўранні…

На бутэльку натанцуюць

Сустрэліся сябры — танцоры.
Адзін цікавіцца ў другога:
— Ты дзе танцуеш зараз, Гога?
— Танцую я ў Вялікім зараз,
ды шчэ гандлюю на базары…
— Я выступаю ў Малым, брат,
І грошай зарабляю шмат —
каб на бутэльку мне хапала…
— Так… Гэта сапраўды нямала…

Надзейны жаніх

Сустрэла новага Марыля,
і нібы выраслі зноў крылы…
Марыля зноў, як маладая!
Дачушку маці і пытае:
— А што, прыстойны
твой прыяцель?
Мо гэты будзе добрым зяцем?
— Як ты магла інакш падумаць?
— А людзі што, дачушка,
тлумяць?
— Ды ён не курыць і не п’е,
і жонку з дзеткамі не б’е,
капейкі лішняй не патраціць,
парадак у ягонай хаце…

Реклама

Мікола Мельнікаў

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
5 января 2011 16:42

— Узлаваўся я, Лука! — смело, оч смело, однако…

wolf
wolf
23 января 2011 21:02

А ведь могут и допросить…