Стогадовы юбіляр жадае беларусам даугалецця

2

У Салігорскім раёне пад Новы год шанавалі стогадовага юбіляра — Мікалая Ігнатавіча Дубоўскага, жыхара вёскі Цясова.

Сучасная мясцовая гісторыя помніць, што гэта толькі другі мужчына на Салігоршчыне, які пражыў цэлы век.
Нарадзіўся Мікалай на хутары паміж вёскамі Зажэвічы і Мяцявічы 14 снежня 1910 года ў сям'і селяніна чацвертым дзіцем. Усяго ў сям'і было дзевяць дзяцей.
Доўгажыхар адчувае сябе жвава, любіць пагаварыць. У размове не губляе мыслення. На пытанне карэспандэнта «ІК», што дапамагло яму столькі пражыць, Мікалай Ігнатавіч з усмешкай адказаў: «Прыемная праца на зямлі. Мы не пайшлі ў калгас нават тады, калі забралі хлеў, гумно, кароў і коней. Елі бацвінне, крапіву, запівалі крынічнай вадою і дыхалі чыстым паветрам. Было цяжка, але ж вытрымалі ўсё.
Калі прыйшоў час, пайшоў служыць у армію. У 1941 годзе пад Смаленскам трапіў у палон да немцаў.
Трымалі мяне ў Барысаве, ганялі кожны дзень на цяжкую працу. Са мною быў побач немец савецкі з Паволжа, добра разумеў нямецкую мову.
Аднойчы ён падслухаў размову немцаў-ахоўнікоў, якія гаварылі, што ў лесе вакол партызаны. У 1942 годзе мы з земляком уцяклі з лагера. Вярнуўся дамоў на бацькаў хутар, стаў працаваць на зямлі. У 1944 годзе зноў забралі ў армію. Для мяне вайна скончылася пад Кенігсбергам. Вярнуўся дамоў на бацькаў хутар у 1946 годзе. У 1948 ажаніўся, маю 5 сыноў, 3 дачкі, 15 унукаў, 21 праўнука. Нас сёння цэлы батальён.
У 1968 годзе „Беларуськалій“ перасяліў мяне з хутара ў вёску Цясова. З таго часу я лічыўся калгаснікам, быў вартаўніком у мясцовай гаспадарцы. Дзякуй дачцэ і зяцю, якія пакінулі горад і дапамагаюць мне цяпер жыць».
Доўгажыхар паказаў медаль, якім узнагародзілі яго ўнукі. Выраблены з бронзы, медаль важыў не меней кіло.
«Павышаных абавязкаў на сябе не бяру, але хочацца яшчэ пажыць. Жадаю ўсім беларусам доўгалецця», — адзначыў Мікалай Ігнатавіч Дубоўскі.
Па дадзеных Салігорскага райвыканкама, сёння на тэрыторыі раёна пражывае 230 доўгажыхароў, якія пражылі 90 гадоў і больш.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама

Фота: Уладзімір Амяльчэня

ДОЎГАЖЫХАР. Мікалай Ігнатавіч Дубоўскі (у цэнтры) з зяцем Мікалаем і старэйшай дачкой Валянцінай.

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
wolf
wolf
29 декабря 2010 23:20

Здоровья долгожителю!

сергей
сергей
30 декабря 2010 10:59

Моему деду через полтора года сто лет. Надеюсь, доживет. Отвозил я его как-то в военный госпиталь. Деду уже было 98 лет, родился он в 1912 году, ветеран ВОВ, и каждый год ездит оздоровляться в Республиканский госпиталь ветеранов ВОВ. Поскольку ветеранов осталось немного, в госпиталь принимают и ветеранов вооруженных сил, и труда и всего остального. Когда мы приехали, оказалось, что в приемном отделении очередь. На дверях надпись: «Участники и инвалиды ВОВ принимаются вне очереди». Мой дед, зная свои права, сразу заявил: «Нам без очереди! Как участникам.» Ну тут началось… «Тут все участники!» «Тут все ветераны!» По моим подcчетам, участникам сейчас должно быть минимум 82 года, ну если они не были сыновьями полков. Основная масса выглядела явно младше 80. Полномочий… Подробнее »