Дзякуем за неабыякавасць

0

Шаноўны чытач! Прадбачым, як у пераднавагодняй мітусні ты хутчэй за ўсё па звычцы купіш гэты фінальны ў адыходзячым 2010 годзе нумар «Кур'ера», каб ужо потым, выкраіўшы хвіліны са свайго святочнага раскладу, далучыцца да тых, хто рыхтаваў матэрыялы, каб дзесьці можа пагадзіцца з іх поглядамі ці паспрачацца. Вялікі дзякуй табе за гэтую звычку, у якой мы з прызнаннем і пашанай знаходзім падтрымку сваёй працы.

Напрыканцы адыходзячага ў гісторыю года чамусьці хочацца верыць, што наш чытач вырашае не толькі асабістыя жыццёвыя праблемы, але і не застаецца абыякавым да бурлівых падзей грамадскага жыцця.

У сваім чытачу, прызнаемся, мы больш бачым менавіта чалавека актыўнага і неабыякавага, са сваёй пазіцыяй, якая не дазваляе іншым здзекавацца над ім, якая дапамагае яму цвяроза арыентавацца ў тым, што сёння адбываецца вакол, дапамагае рабіць высновы, што нас чакае наперадзе. Будзем рады, калі не памыляемся.

Реклама

Зычым, шаноўны прыхільнік «Кур'ера», каб надыходзячы 2011 год не прыносіў табе ніякіх расчараванняў, каб цвярозы погляд і розум бралі верх ва ўсіх тваіх справах. Радуйся жыццю і рабі ўсё, каб яно было радасным для тваіх родных і блізкіх, для тых, хто побач, хто сваёй неабыякавасцю дапамагае зрабіць яго цікавым, прыстойным і заможным, пазбавіць ад нахабства і хлусні.
Будзьма разам! Толькі так мы зробім і газету цікавейшай, і жыццё прыгажэйшым≠

P. S. Шчырую падзяку і найлепшыя пажаданні да навагодніх свят рэдакцыя «Кур'ера» выказвае ўсім нашым пазаштатнікам і рэкламадаўцам, усім ведамствам і арганізацыям, з якімі на працягу адыходзячага года мелі добрыя стасункі супрацоўніцтва, усім, хто распаўсюджвае газету, хто яе друкуе, хто дапамагае сваімі крытычнымі заўвагамі трымацца праўды і не дазваляе пераступіць мяжу паміж інфармаваннем і прапагандай. Прабачце, што не можам пералічыць усіх персанальна.

Сяргей Станкевіч, галоўны редактар

Фото: Алесь Достанко

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.