З Нараджэннем Хрыстовым, каталікі

0

Езус прыйшоў на зямлю, і на ёй разгарэўся агонь. Агонь, які ніколі не згасне. Бездапаможнае Немаўля адкрыла новую эпоху гісторыі, паклала пачатак эпапеі любові, якая пераадольвае эгаізм, несправядлівасць, ганарыстасць і нянавісць і якой не будзе канца. Любоў сыходзіць на зямлю, каб ізноў пасунуць нас на крок наперад — у дапамозе блізкім, у разуменні іншага чалавека, у міласэрнасці, спачуванні, у цярпенні і паяднанні. Вялікая Любоў пусціла карані на зямлі, і мы ўсімі сіламі верым у тое, што Яна заквітнее, бо гэтая Любоў - Чалавек, а гэты Чалавек — Бог, Эмануіл, Бог з намі!
З Калядамі Вас і Новым 2011 годам! Свету, цеплыні і дабрыні Вам. Хай Божая Любоў зменіць нашыя сэрцы і напоўніць іх Сваёю моцаю і супакоем!
Запрашаем да супольнай малітвы ў нашым касцёле. Галоўныя набажэнствы адбудуцца: 24 снежня — 24.00; 25 снежня — 15.00; 26 снежня — 9.30 і 15.00.

Парафіяне рымска-каталіцкага касцёла імя св. Антонія, г. Слуцк


Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии