Бытавыя замалёўкі

1

У арэнду мужыкоў!
— Мужыка ў мяне няма,
бо здала ў арэнду.
Лынды каб не біў дарма,
па піўных не швэндаў.
Бо я зараз за яго
«зайцаў» зарабляю,
за каханага свайго
парсюка трымаю.
Так што, бабы, мужыкоў -
хто без працы ў хаце, —
вы за кур ды парсюкоў
у наймы здавайце!..

Прыдбаў аўто
— Выклікай ідзі цягач!
Без яго ну хоць ты плач!
Больш штурхаць не маю сілы,
лепш я лягу ў магілу! -
жонка кажа мужыку, —
Мо спіхнем яе ў раку?
Менш я еду, больш я пхаю,
нібы наймічка якая.
Той не дрэнна ўгадаў,
што яе табе прадаў…
— Ён казаў, яго машына
зусім мала есь бензіна.
— Гэта праўда! Бо машына
не працуе і гадзіны.
Увесь час яе мы пхаем…
— Ну, што зробіш, дарагая?
Я пайшоў за цягачом —
дрэнь у двор завалачом…

Мікола Мельнікаў

Реклама
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
wolf
wolf
29 декабря 2010 23:36

Калi грошай у вас мала
Трэба здаць у арэнду жонку
Хай працуе на «панэлi»
Ну, а мы пойдзем у «гандэлiк»
Будзе добра нам усiм
Ёй мужык ды й не адзiн
Нам на пiва i гарэлку
Цi на каньяка бутэльку…