Атрымалі дыплом на геаграфічным конкурсе

0

На І рэспубліканскім конкурсе даследчых работ па геаграфіі, які нядаўна прайшоў у Мінску, капыльскія школьнікі атрымалі Дыплом ІІІ ступені.

Вучні сярэдняй школы № 2 імя Цішкі Гартнага горада Капыля Аліна Плотка, Аляксандр Прадун, Яўген Шэлег і Ілля Браўко пад кіраўніцтвам настаўніка геаграфіі Анатоля Сікорскага прадставілі на суд журы «Даведачна-інфармацыйны краязнаўчы атлас Капыльшчыны». Абараняў даследаванне Ілля Браўко.
Праца юных даследчыкаў, як адзначыла журы, стане для жыхароў і гасцей Капыльшчыны крыніцай больш глыбокіх ведаў пра Капыльшчыну.
Тром з дваццаці ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу, у тым ліку і Іллі Браўко, было прапанавана стаць членамі Беларускага геаграфічнага таварыства.

Адзел навін

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии