Алесь Бяляцкі: Вельмі важна, каб прэзідэнтам стаў сумленны чалавек

24

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі большасць экспертаў прагназавалі, што яны пройдуць па традыцыйнай схеме. Не выключалі гэтага і беларускія праваабаронцы. Апошнія пятнаццаць год міжнародная супольнасць мела шэраг падстаў, каб не прызнаваць вынікі выбараў у Беларусі.

Сёлета цікавасць Захада да маючых адбыцца 19 снежня выбараў звязана найперш з перспектывамі геапалітычнага супрацоўніцтва. Канфліктныя спрэчкі з кіраўніцтвам Расіі прывялі да таго, што беларускаму кіраўніцтву цяпер, як ніколі раней, патрэбна міжнародная легітымнасьць, прызнанне вынікаў выбараў з боку сусветнай супольнасці, найперш Захаду. Таму сцэнар цяперашняй выбарчай кампаніі істотна змяніўся: ЦВК зарэгістравала ўсе ініцыятыўныя групы, якія задавальнялі мінімальным патрабаванням заканадаўства, пікеты па зборы подпісаў свабодна стаялі ў цэнтры сталіцы пад бел-чырвона-белымі сцягамі і сцягамі ЕС, Аляксандр Лукашэнка праз сродкі масавай інфармацыі заклікаў грамадзян падпісвацца за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў.
Можа ў краіне наступіў сапраўдны росквіт дэмакратыі? Сваім бачаннем гэтага з «Кур'ерам» падзяліўся Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

— Хто прымае ўдзел у грамадзянскай ініцыятыве «Праваабаронцы за свабодныя выбары», якая яе асноўная мэта?
— Асноўная мэта — незалежны маніторынг выбарчай кампаніі, і праводзіцца ён сумесна сябрамі двух беларускіх праваабарончых арганізацый — Праваабарончага цэнтру «Вясна» і Беларускага Хельсінкскага Камітэту (БХК). Выбары з’яўляюцца значнай падзеяй у грамадска-палітычным жыцці краіны, і, безумоўна, яны не могуць заставацца па-за ўвагай з боку прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Цікавасць жа праваабаронцаў абумоўлена таксама тым, каб выбары праходзілі без парушэнняў, каб кожны грамадзянін краіны мог рэалізаваць сваё права на ўдзел у кіраванні дзяржавай. Акрамя таго, выбары прэзідэнта заўсёды з’яўляюцца значным экзаменам па дэмакратыі для ўладаў Беларусі, уплываюць на імідж нашай краіны ў свеце.
Мы пачалі назіранне 16 верасня, адразу пасля прызначэння даты правядзення выбараў. З першага дня да працы літаральна ва ўсіх рэгіёнах краіны прыступілі каля 100 доўгатэрміновых назіральнікаў. Многія з іх бралі ўдзел у міжнародным назіранні ў іншых краінах, такіх як Украіна, Польшча, Літва, Азербайджан, Кіргізія, Албанія, Сербія, Швецыя. У Мінску працуе аналітычны аддзел, які аналізуе інфармацыю назіральнікаў і рыхтуе штотыднёвыя і этапныя справаздачы. Іх можна знайсці на сайце www. spring96.org. Гэтыя справаздачы рассылаюцца па ўсім свеце. Сур’ёзнай крыніцай інфармацыі з’яўляецца і наш інфармацыйны аддзел, які ў штодзённым рэжыме паведамляе пра ход выбарчай кампаніі ва ўсіх рэгіёнах краіны. На гэтую інфармацыю, на памылкі і недахопы падчас правядзення выбарчай кампаніі вымушаны звяртаць увагу як кандыдаты ў прэзідэнты і іх каманды, так і выбарчыя камісіі розных узроўняў.
Пазней у маніторынгу будуць задзейнічаны яшчэ 600 кароткатэрміновых назіральнікаў, якія будуць непасрэдна сачыць за ходам галасавання на 300 выбарчых участках ва ўсіх рэгіёнах краіны, пачынаючы з дня папярэдняга галасавання і заканчваючы падлікам галасоў. Асаблівую ўвагу назіральнікі будуць удзяляць яўцы выбаршчыкаў.

Реклама

— Якія ключавыя моманты для празрыстасці правядзення выбараў у беларускіх умовах вы б назвалі?
— Першы ключавы момант мы ўжо прапусцілі - рознабаковы склад выбарчых камісіяў, калі іх сябрамі становяцца прадстаўнікі розных партыяў і рухаў. З аднаго боку, у складзе камісій зараз вытрымана патрабаванне аб наяўнасці 30 працэнтаў прадстаўнікоў розных грамадскіх аб’яднанняў. Іншая справа, што гэта саюзы ветэранаў, жанчын, «Белая Русь», БРСМ - так званыя праўрадавыя няўрадавыя арганізацыі. У той жа час палітычныя партыі - рэальныя суб’екты палітыкі - адхілены ад гэтага працэсу. Толькі 183 прадстаўнікі дэмакратычных партый ва ўсёй краіне патрапілі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, што налічваюць 70 815 членаў, а гэта складае ўсяго 0,25 працэнта.
Я не магу сказаць, дзе яшчэ такое ёсць. У іншых краінах менавіта прадстаўнікі розных палітычных партый у большасці сваёй уваходзяць у выбарчыя камісіі, што стварае сітуацыю ўзаемнага кантролю і пазбаўляе магчымасці фальсіфікаваць і маніпуліраваць вынікамі выбараў. Калі б нашы камісіі былі сфарміраваны з удзелам прадстаўнікоў палітычных сіл, давер да іх працы павялічыўся б. Атрымліваецца, што міна пад прызнанне выбараў ужо падкладзена: створаныя камісіі цалкам падкантрольны выканаўчым уладам.
Другі момант — папярэдняе галасаванне, падчас якога не забяспечваецца захаванне бюлетэняў. Выканаўчыя ўлады праз адміністрацыю дзяржаўных прадпрыемстваў, навучальных устаноў штурхаюць людзей да датэрміновага галасавання, таму працэнт датэрмінова прагаласаваўшых — да трэцяй часткі ад агульнай колькасці прагаласаваўшых. Упэўненасці, што ўначы скрынкі для галасавання ніхто не адчыняе і не падмяняе бюлетэні, няма. Міліцыянт, які застаецца на ноч захоўваць памяшканне са скрынкамі, не можа быць гарантам гэтаму.
Трэці момант — абмежаваныя паўнамоцтвы назіральнікаў падчас падліку галасоў. Гэтая працэдура не прапісана заканадаўча, хаця мы колькі гадоў просім-патрабуем і закандаўцаў, і ЦВК прапісаць працэдуру падліку галасоў, каб усё было празрыста, бачна і зразумела. А ў нашых умовах кожная камісія можа рабіць усё на свой манер. Таксама трэба сказаць пра бюлетэні - яны не маюць асобных ідэнтыфікацыйных знакаў, таму іх можна надрукаваць колькі заўгодна, ледзь не дома.

— Пагадзіцеся, што этап збору подпісаў за кандыдатаў сёлета праходзіў у больш спакойнай абстаноўцы, без выпадкаў жорсткага пераследу актывістаў дэмакратычных кандыдатаў?
— Сапраўды, гэта трэба запісаць у плюсы сёлетняй выбарчай кампаніі: узровень рэпрэсій супраць актыўных удзельнікаў кампаніі ніжэйшы ў параўнанні з мінулымі выбарамі. Хаця ў нас этап збору подпісаў выклікае заклапочанасць з іншай прычыны. Напрыклад, нечуванае выкарыстанне з боку мясцовых улад адміністрацыйнага рэсурсу падчас збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Хто за яго толькі подпісы не збіраў: і настаўнікі, і дактары, і выкладчыкі ва ўніверсітэтах…

— Ёсць меркаванне, што і апазіцыя ў гэтых выбарах не надта чыстая на руку, і калі б ЦВК быў больш прынцыповым, то колькасць зарэгістраваных альтэрнатыўных кандыдатаў была б меншая. Як бы вы пракаменціравалі гэта?
— Складана каменціраваць такую інфармацыю, бо этап праверкі сапраўднасці подпісаў адбываўся ў закрытым рэжыме, нягледзячы на тое, што нашы назіральнікі дабіваліся, каб гэтая працэдура праходзіла адкрыта. На жаль, яны не былі дапушчаны да назірання за гэтай праверкай, што супярэчыць выбарчаму кодэксу. Ідуць розныя сігналы ад членаў камісій, асабліва ў Мінску, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сама казала, што ў прэтэндэнтаў стаць кандыдатамі ў прэзідэнты былі ксеракопіі падпісных лістоў. Таму, натуральна, можна меркаваць, што колькасць кандыдатаў, калі б праверка подпісаў праходзіла празрыста, была б меншай. Але іх зарэгістравалі, каб стварыць бачнасць дэмакратычнасці выбарчага працэсу.

— Якія вашы прагнозы наконт апошняга этапу выбарчай кампаніі - падліку галасоў?
— Шмат нараканняў у назіральнікаў выклікае папярэдняе галасаванне, якое доўжыцца пяць дзён і падчас якога існуе верагоднасць падмены бюлетэняў у скрынях для галасавання. Таму мы заклікаем выбаршчыкаў галасаваць у апошні дзень выбараў - 19 снежня. Так больш надзейна. Будзем спадзявацца, што працэдура падліку галасоў пройдзе дэмакратычна і празрыста і што назіральнікаў не будуць адганяць ад сталоў, дзе падлічваюцца бюлетэні.
Але і гэта яшчэ не ўсё. Праваабаронцы шматразова заяўлялі пра вельмі істотны недахоп выбарчага заканадаўства — працэдура падліку галасоў не прапісана ні ў Метадычных рэкамендацыях, ні ў пастановах ЦВК, ні ў Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь. Так, у Пастанове ЦВК № 99 ад 5 лістапада 2010 г. «Аб правядзенні трэнінга для сябраў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе» проста напісана, што старшыня камісіі абвяшчае пра заканчэнне галасавання і камісія прыступае да падліку галасоў. Аднак, як яна гэта будзе рабіць, не зразумела. У выпадку, калі бюлетэні раздаюцца сябрам камісіі і кожны з іх адначасова лічыць свой стос (так, прынамсі, рабілася раней), мы не зможам убачыць празрыстасць працэдуры падліку галасоў. Выбарчае заканадаўства, на жаль, дагэтуль мае шмат недасканаласцяў, і змены, унесеныя ў пачатку 2010 года, істотным чынам яго не палепшылі. Існуючыя нормы і працэдуры выбараў па-ранейшаму дазваляюць уладам пры жаданні маніпуляваць выбарчым працэсам і вынікамі выбараў.

— Чыноўнікі Еўрасаюза гавораць, што на прызнанне выбараў паўплывае «набліжанасць да дэмакратычных стандартаў». Калі раней казалі пра правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў, то цяпер толькі пра прагрэс у параўнанні з папярэднімі кампаніямі. Ваш прагноз: Захад гатовы прызнаць вынікі выбараў?
— Я сумняваюся ў гэтым. Прычыны назваў вышэй. Яшчэ паглядзім, як будзе адбывацца падлік галасоў. Іншая справа, што і непрызнанне бывае таксама розным. Яно можа быць больш катэгарычнае, а можа і больш лагоднае, з заўвагамі пра «працэс і прагрэс». Думаю, што вакол гэтых нюансаў і ходзяць улады. Любой уладзе важна, каб выбары прызнаваліся ўласным народам, каб народ верыў у іхнюю справядлівасць. Тады ствараецца запас даверу, і ўлады могуць больш смела паводзіць сябе ў эканамічных ды палітычных рэформах. Прызнанне выбараў важна для міжнароднага іміджу ўладаў, бо гэта і ўпэўненасць партнёраў у стабільнасці такой улады, і мера даверу міжнароднай супольнасці ў эканамічным супрацоўніцтве. Таму, перакананы, што гэтыя выбары паўплываюць на жыццё кожнага з выбаршчыкаў, а не толькі на стан апазіцыі і ўлады.
У любым выпадку місія незалежных назіральнікаў заключаецца ў тым, каб даць праўдзівую ацэнку выбарчаму працэсу, і мы гэта зробім, каб беларускія выбаршчыкі ведалі, што ж сапраўды адбывалася падчас сёлетняй выбарчай кампаніі. Ад справядлівасці выбараў залежыць узровень даверу людзей да будучага прэзідэнта. На наш погляд, для беларускай грамадскасці вельмі важна, каб прэзідэнтам стаў сумленны чалавек, які прыйшоў да ўлады ў выніку дэмакратычных і празрыстых выбараў. Гэта забяспечыла б стабільнасць беларускай улады і палепшыла б палітычныя і эканамічныя адносіны Беларусі з іншымі краінамі свету. І ў выніку палепшыўся б дабрабыт беларускага народа.

Яніна Стэфанчук
info@kurjer.info

Па звестках юрыстаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», на рашэнні выканкамаў аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій усяго было пададзена 85 скаргаў, у якіх гаворыцца аб незаконнасці і неабгрунтаванасці неўключэння ў склад камісій 413 чалавек. У асноўным, скаргі падаваліся палітычнымі партыямі (больш за 35% - скаргі ад БПЛ «Справядлівы свет», каля 30% - ад АГП і каля 15% - ад партыі БНФ). Былі скаргі і ад груп выбаршчыкаў (у Брэсце, Віцебску і іншых гарадах). Усе 85 скаргаў не былі задаволены. Суды праігнаравалі довады аб дыскрымінацыйным падыходзе выканкамаў да прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый і абгрунтавалі свае адмовы тым, што фармальныя працэдуры стварэння камісій былі выкананы.

ПІШЫЦЕ. А якіх вынікаў ад выбараў чакаеце Вы? — info@kurjer.info

24 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Петя
Петя
8 декабря 2010 15:38

За Лукашенко!

Вася
Вася
8 декабря 2010 15:57

Я буду голосовать за Санникова! Он как раз подходит под определение Бяляцкого — сумленны чалавек. Пора менять лысую резину!

Читатель
Читатель
8 декабря 2010 15:59

Сколько ж можно? Дайте уже человеку отдохнуть. В Венесуэле такие замечательные пляжи…

Николай
Николай
8 декабря 2010 22:04

За Лукашено!
Он помог льготным кредитом моей семье купить трехкомнатную квартиру.
Раньше, живя на съёмной квартире, я ежемесячно платил деньги её хозяйке. Теперь я живу в собственной квартире, и такие же деньги выплачиваю за кредит. А цена квартиры подскачила в разы. Часть кредита погасило государство за детей. Не высчитывают подаходный налог на сумму выплачиваемую за кредит — а это за год набегает почти на месячное погашение кредита. И т. д.

Вася
Вася
8 декабря 2010 22:19

Николай, прям таки сам Лукаш приехал и помог 🙂 А ещё при нём в магазине хлеб ещё не по карточкам продаётся. И молоко. Спасибо ему за это!

Николай
Николай
9 декабря 2010 15:45

Да. Спасибо ему что мы незадумываясь позволяем себе покупать качественные продукты, забыв о некогда пустых прилавках. Спасибо что не мёрзнем в домах экономя газ. А кто из нас экономит воду, электричество? А что мы меньше стали передвигаться на автомобилях экономя топливо? И т. д.

kultivator
kultivator
9 декабря 2010 17:32

«Пройдёт весна, нступит лето. Спасибо партии за это!». Специально для Николая.

Иваныч
Иваныч
9 декабря 2010 17:47

Как ты там не считай, а победит «Батька». И это будет справедливо, слишком слабы те, кто ему противостоит.

Читатель
Читатель
9 декабря 2010 18:06

Если бы было так на самом деле, не гоняли бы тогда народ силком на досрочные выборы. В счетные комиссии пускали бы не только своих людей. Не оскорбляли бы кандидатов на ТВ, давали бы им время в эфире. Не созывали бы всебелорусский хурал. Продолжать можно очень долго… Все в этом мире относительно.

Иваныч
Иваныч
9 декабря 2010 18:22

Есть люди, которые и в собрании других людей (на которое их не позвали) видят «ущемление демократии» ;). Таких нельзя в больших количествах допускать в избиркомы — сорвут к чёрту голосование и придётся ещё денег из бюджета выделять на повторное. На досрочные сейчас не гонят. На ТВ кандидатов запустили, так они давай в монитор плеваться и тыкать телезрителям, это правда. Но тут уж ничего не поделаешь — демократия ими так понимается. Это не от большого ума у них идёт. Оттого я и писал, что в одну калитку победит Лукашенко. Заслуженно. Лично в день выборов за него проголосую, молодец, нашёл в себе силы измениться к лучшему. Это дорогого стоит.

kultivator
kultivator
9 декабря 2010 18:30

Некляев собрал больше 20 тысяч подписей, чтобы стать делегатом этого так называемого всенародного собрания. И собрание в одном из районов Минска провёл, где его также делегатом изьрали. Только всё нашим чиновникам нипочём, зачем им делегат, который среди двухтысячного болотца посмел бы встать и сказать всё лукашенко в глаза. А Некляев бы смог! Ай, есть люди, которым хоть с. в глаза, всё равно будут говорить, что это божья роса. Именно к таким и относится этот разные михалычи, иванычи и прочие иваны дулины.

Иваныч
Иваныч
9 декабря 2010 18:47

Такие некляевы для того и собирают подписи, чтобы потом скандал устроить и рейтинг подплинтусный свой поднять. Надо было четыре года назад собирать и выступать, а не в последний момент чесаться. Которая уже по счёту избирательная кампания, а всё на те же грабли-культиваторы наступают, да ещё и недовольны потом, «аграрии», недовольно мычат из-за забора. 🙂

Читатель
Читатель
9 декабря 2010 19:52

Справедливости ради надо вспомнить Прокоповича, который на хурале открытым текстом сказал, что если все так будет продолжаться и дальше, то через 2 года Беларусь ждет вечная долговая кабала и дефолт. Понятно, что себя спасал, но все же.

Иваныч
Иваныч
9 декабря 2010 20:30

Некоторые этого дефолта 17-ый год ждут 😉

Читатель
Читатель
9 декабря 2010 20:39

У главы Нацбанка обычно «все хорошо, прекрасная маркиза». Горы золота и все такое. А тут он сам о дефолте заявил. К чему бы это? Злобные кандидаты подкупили? 😉

Иваныч
Иваныч
9 декабря 2010 21:06

А как ещё народ заставишь работать по-европейски? Когда «всё хорошо», так только и тянутся руки: «дай!». Давно надо было такие речи говорить. Так что, радоваться рано «врагам народа» 😉

Читатель
Читатель
10 декабря 2010 11:30

Те, кого заставляют работать, работают плохо, получают мало и об Амстердамах всяких даже и не мечтают. Правда при этом, благодаря хорошо прополосканым мозгам, они боятся что-то менять и даже агрессивно пытаются загнать в свое стойло тех, кто влачить жалкое существование категорически не согласен. Желающим же работать нужно только одно: чтобы им не мешали, в идеале — содействовали. По большому счету им даже все равно какова будет фамилия избранного.

белорусский партизан
белорусский партизан
10 декабря 2010 15:16

За Статкевича!

Николай
Николай
10 декабря 2010 22:03

Зря не пригласили на собрание всех кандидатов. Пусть бы выступили. Развеселили бы людей своими обещаниями.
Насчет досрочных выборов, я думаю, мало кто из голосующих против Лукашенки пойдет (да и ходил в прошлый раз) голосовать досрочно.
И не слышно было о наказаных среди тех, кого кто-то гнал, а он не проголосовал досрочно.
И ещё, ссылочку дайте пожалуйста, где Прокопович про дефолт говорил, а то я не слышал.

белорусский партизан
белорусский партизан
10 декабря 2010 23:38

Статкевич в Солигорске сегодня сильно выступил. Разнёс Лукашенко и его многочасовой лепет на собрании этом в пух и в прах. За Статкевича!