Жвавы супрацоўнік

0

— Супрацоўнік магазіна,
ох, руплівы, малайчына!
Яшчэ ў нашай справе новы,
а, відаць, хлопец талковы, —
так дырэктару намеснік
супрацоўніка хваліў.
Гэта быў ягоны хрэснік,
ён яго і прытуліў…
— Заляжалыя тавары
ды і тыя нарасхват.
Я аб ім даўно ўжо марыў!
Хлопец гэты — добры хват!
Відаць, нашай ён пароды,
вось каго да ўзнагароды!
…Ды рэвізія раптоўна
наляцела, безумоўна.
Дэфіцытныя тавары,
аб якіх хто толькі марыў,
колькі не хадзіў у лаўку —
не было іх на прылаўку,
у каморцы шмат даволі
супрацоўнік захаваў.
Людзі кажуць:
— Аж да столі
скарбу рознага наклаў…
Вось адкуль яго машына,
збудаваў палац-даміну.
Больш не едзе на Канары —
месца ён знайшоў на нарах.
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии