Шлях да Бога адкрыты для кожнага

0

Лічу, што сёння царква аднавіла часткова сваю былую ролю ў грамадстве дзякуючы распаду СССР з ваяўнічым атэізмам КПСС на працягу 70 гадоў.
У нашым горадзе да 1989 года была адна праваслаўная Свята-Міхайлаўская царква. Зараз іх тры, плюс Каталіцкі касцёл, малітвенны дом евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў.
Адкрыты новыя цэрквы і ў Слуцкім раёне.
На жаль, на багаслужэнні ў храмы ў нядзелю прыходзіць не болей 300−400 чалавек, пераважна жанчын сярэдняга і пажылога ўзросту, вельмі мала мужчын, што сведчыць аб духоўнай глухаце большасці дарослых жыхароў горада ды і раёна, нашай моладзі.
Тут, як кажуць, непачаты край работы не толькі для святароў, а і для бацькоў, у якіх падрастаюць дзеці.
Шлях да Бога адкрыты для кожнага!
Мікалай, водгук на артыкул «Капыльскі святар-пакутнік»

Мікалай Барысевіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии