Рыгор Кастусёу: Я з Беларусі нікуды не паеду

4

На сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Рыгорам Кастусёвым у Слуцкі ГДК 27 лістапада прыйшлі паўсотні случчан.

Сама сустрэча з выбаршчыкамі лідэра партыі БНФ не расчаравала. У размове з карэспандэнтам «Кур'ера» Рыгор Кастусёў прызнаўся: «Мне сказалі, што калі да вас прыязджаў Саннікаў, было шмат „правакацый“. Да мяне правакацыйных пытанняў у зале не прагучала».

ПРАГРАМА КАНДЫДАТА. На сустрэчы Рыгор Кастусёў распавёў, з чым ідзе партыя БНФ на гэтыя выбары: «Мы ўзялі за аснову тое, што прапаноўвалі яшчэ на пачатку 90-х гадоў. Зараз і сама ўлада Беларусі звярнулася да нашых прапановаў, якія мы рабілі да кампаніі 1994 года. Адна з іх, напрыклад, кранаецца пытання пастаўкі нафты ў Беларусь з іншых краін, акрамя Расіі.

Реклама

Для вас не сакрэт, што ў эканоміцы Беларусі існуюць вялікія праблемы. Сярэдняя амартызацыя абсталявання на прадпрыемствах 90 працэнтаў. Мы прапануем для мадэрнізацыі прыцягнуць інвестыцыі як знешнія, так і ўнутраныя».

ПРА ФОНД БУДУЧЫХ ПАКАЛЕННЯЎ. Каб выправіць дэмаграфічную сітуацыю, Кастусёў прапануе стварыць фонд будучых пакаленняў, які будзе сфарміраваны з грошай з прэзідэнцкіх фондаў, са сродкаў ад скарачэння аппарату чыноўнікаў і сілавых структур. Фонд будучых пакаленняў будзе выдаткоўваць грошы на падтрымку маладых сямей. Пры стварэнні сям'і будзе стварацца рахунак у памеры аднаго гадавога заробку жонкі ці мужа. Гэтыя грошы яны змогуць атрымаць пры нараджэнні другога дзіцяці. Сродкі з фонда будучых пакаленняў таксама будуць накіраваны сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей. На думку Кастусёва, гэта будзе спрыяць захаванню сям'і і скарачэнню колькасці разводаў.

ЯКАЯ БУДУЧЫНЯ ЧАКАЕ ВЯДУЧАГА ПРАГРАМЫ «КОНТУРЫ». «Калі вы станеце прэзідэнтам, які лёс чакае тых людзей, якія стваралі для беларусаў ілюзію шчасця на працягу 16-ці гадоў? Што чакае вядучага праграмы „Контуры“, напрыклад?» — запытаўся ў кандыдата слуцкі выбаршчык.

«Асабіста я не магу сказаць, што будзе з тым ці іншым чалавекам. Гэта павінен вырашаць суд, згодна з заканадаўствам. Але я прыхільнік таго, што любы чалавек, незалежна ад яго пасады, павінен падпарадкоўвацца закону і несці адказнасць за яго парушэнне», — сказаў кандыдат.

ЗЯМЛЮ — СЯЛЯНАМ. Адказваючы на пытанне, як ён ставіцца да прыватнай уласнасці на зямлю, Кастусёў звярнуўся да прыкладу Германіі: «У Германіі на чалавека прыходзіцца 12 сотак зямлі, а ў Беларусі - 62 соткі. Па ўрадлівасці яна амаль аднолькавая. У Германіі праблема збыту прадукцыі, таму што няма куды дзяваць ураджай, а ў нас больш праблема, як людзей накарміць. Таму што ў немцаў зямля ва ўласнасці, а ў нас зямля дзяржаўная. Нам трэба аддаць сялянам зямлю іх дзядоў і прадзедаў. Паўпрыгонны селянін не накорміць краіну хлебам».

НА МІНУЛЫХ ВЫБАРАХ ГАЛАСАВАЎ У ТУРМЕ. «Што будзе з вамі, кандыдатамі, калі закончацца выбары?» — запытаўся ў Кастусёва ўдзельнік сустрэчы.

«Ведаеце, на мінулых выбарах я быў даверанай асобай Мілінкевіча, і мне давялося галасаваць у … турме. Мяне арыштавалі за чатыры дні да выбараў. Мне прыпісалі, што я лаяўся матам і непадпарадкоўваўся міліцыі. Потым я трапляў за краты за тое, што быццам бы спраўляў „нужду“ у цэнтры горада.

Аднак я з Беларусі нікуды не з’еду. Гэта мая родная зямля (апладысменты ў зале). Тут жылі мае продкі…»

ПРАГНОЗ НА ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ. «Еўрапейскія і амерыканскія аналітыкі прагназуюць, што пры наяўнасці такой колькасці кандыдатаў у Беларусі абавязкова павінен быць другі тур выбараў, — адзначыў Кастусёў. — Калі кандыдат перамагае ў першым туры, значыць, ёсць парушэнні. Мы вызначаем некаторыя ўчасткі для арганізацыі кругласутачнага галасавання».

«Ноччу трэба ахоўваць скрыні! Ноччу! — выгукнуў нехта з зала. — Каб іх не маглі падмяніць».

Кандыдат заклікаў прысутных галасаваць непасрэдна ў дзень выбараў, а не датэрмінова.

ПЫТАННЕ АД «КУР'ЕРА». «Чаму я, як выбаршчык, мушу за вас галасаваць на бліжэйшых выбарах?» — запыталася карэспандэнт «Кур'ера» у Рыгора Кастусёва.

«Добрае пытанне. І складанае. — усміхнуўся кандыдат. — Таму што партыя БНФ ніколі не здраджвала сваім прынцыпам. Мы заўсёды адстойвалі інтарэсы народа, як бы не ставіўся да нас народ. Імідж партыі быў хутчэй адмоўны, чым станоўчы. Не партыя БНФ стварала гэты імідж, а ўлады. На жаль, беларусы ім верылі, але ўсё роўна партыйцы рабілі сваю справу. Партыя БНФ распрацоўвала праграму лясной гаспадаркі. Штосьці з яе ўлады ўзялі для выкарыстання. Мы зрабілі праграму рэфармавання камунальнай гаспадаркі і яе таксама даслалі ўладам — гэта на карысць Беларусі. Партыя БНФ не заяўляе амбіцый. Нас звальняюць з працы, нас садзяць, а мы застаемся на пазіцыях абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі. На нас льюць бруд, а пасля разумеюць, што БНФ меў рацыю. Добра, каб беларусы зараз гэта зразумелі».

Таццяна Гусева


Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

kostusiov

4 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Олег Анатольевич
Олег Анатольевич
30 ноября 2010 10:55

Если в будущем кто-то и придет на смену АГЛ, то это будет не Кастусев. Это точно! 🙂

Валентина Андреевна
Валентина Андреевна
30 ноября 2010 12:02

Олег Анатольевич, верно лишь то, что кто-то точно придёт на смену Лукашенко. И без всяких «если». Понравились ответы Кастусёва. Да и харизма, чувствуется, присутствует.

Ольга
Ольга
2 декабря 2010 16:25

Когда-то в вузе, по политологии (теоретически)изучали такое понятие как «оппозиция», и смысл ее заключается в том, чтобы регулировать политику, законопроекты действующей власти, чтобы они были объективными, а не с позиции определенной кагорты людей.
…"В различных политических системах оппозиция играет разную роль. При тоталитарном правлении власти, уничтожаются всякие самоорганизующиеся группы, тем более стремятся подавить в зародыше саму возможность организованной политической оппозиции; при авторитарном правлении оппозиция подвергается преследованиям, так как рассматривается властью как угроза для себя и для стабильности существующего режима и подается пропагандной как некое антигосударственное явление. В условиях демократии оппозиция является важной составной частью политического процесса, для нормального функционирования которого необходима ротация партий у власти". Я ничего не имею в виду — это просто теория.

Светлана
Светлана
2 декабря 2010 20:21

А я просто буду голосовать за Костусева.