Сустрэча кандыдата у прэзідэнты ад БНФ са случчанамі: усё ціха і лагодна

7

Сёння ў 17 гадзін у Слуцкім гарадскім Доме культуры пачалася сустрэча з Рыгорам Кастусёвым, кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад Партыі БНФ.
У сваім уступным слове Рыгор Кастусёў расказаў аб намерах, звязаных з удзелам у выбарчай кампаніі, падзякаваў мясцовым уладам за беспраблемнае правядзенне мітынгу, прысвечанаму 90-ым угодкам Слуцкага збройнага чыну.
Кандыдат адказаў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы, якія больш краналіся яго адносін да мовы, да прыватнай уласнасці на зямлю, сацыяльнай абароны насельніцтва.
У зале жадаючых пазнаёміцца з кандыдатам ад БНФ сабралася разам з прэсай і работнікамі райвыканкама паўсотні чалавек. У адрознене ад пазаўчарашняй сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Андрэям Саннікавым (на ёй прысутнічалі дзве з паловай сотні чалавек) сённяшняе мерапрыемтсва, па прызнанню некаторых удзельнікаў, прайшло менш эмацыянальна.

Як адзін з іх зазначыў, нават не верыцца з-за гэтай людской апатыі, што на павестцы дня выбары прэзідэнта.

Аддзел навін

Реклама

Фота: Алесь Дастанка

Рыгор Кастусёў

7 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Alaksandar
Alaksandar
28 ноября 2010 13:44

Адчуваю, што хутка мне зьнясе дах ад усёй гэтай бязглузьдзіцы, што адбываецца навокал. Я супраць квазідэмакратычнай, антыбеларускай і саўковай палітыкі сёньняшняй улады і нават не хачу шмат аб гэтым казаць. Але я ня бачу рэальнай альтэрнатывы, ніводнай жыцьцяздольнай стратэгіі ад кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. Першае аб чым кажуць прэтэндэнты — «зьмяніць крывавы ражым», «выйсьці на плошчу», «беларусь будзе вольнай без дыктатара»! Не пераканаўча! Нават для мяне, для чалавека, які сам шукаў шляхоў да нацыянальнай ідэі, спадзяваўся на альтэрнатыўныя апазыцыйныя сілы. Ня будзе так! Я ня веру апазыцыі! Чаму? Таму, што зьмена сьцягу на выканкаме і зьмена кіраўніцтва хоць на якім… Подробнее »

Иваныч
Иваныч
28 ноября 2010 18:22

Alaksandar, это уже гораздо больше похоже на здравые рассуждения. Хотя и вывод из рассуждений, на мой взгляд, неверен, однако это лучше чем бездумные мантры «Жыве Беларусь!» 😀

wolf
wolf
29 ноября 2010 00:55

Alaksandar,за поугода да выбарау у усiх актывiстау «Говори правду» прашлi пагромы,бо улада вельмi не любiць прауды.I дзе Вы зможате знайсцi праудывую iнфармацыю,на БТ цi ОНТ?Там кожны дзень аблiваюць брудам усiх,апазiцыю,Расiю гэтак далей.Прауду Вы зможацу знайсцi толькi на iнтэрнэт-рэсурсах.А цi многа людзей iм карыстаецца?У нас вельмi многа незалежных выданняу?А колькi каштуе бутэлька «бырла»?Два боханы хлеба.Пi,глядзi казкi па БТ i нi трэба нi аб чым думаць.Сцяг наш,якi быу лiквiдаваны у 1996 годзе,адразу зменьваць нi трэба,гэта значныя фiнансавыя затраты.Вось Вы нiкому нi верыце.А чаму?Бо Вы марылi аб тым,што наша насельнiцтва будзе,якое напалову спiлося,падтрымлiваць нацыянальную iдэю?Такога на цяперашнi час няма.Але трэба праводзiць работу з… Подробнее »

Павел
Павел
29 ноября 2010 20:25

На мой погляд, прычыны апатыі значнай часткі грамадства у тым, што пасля мінулых выбараў быў бяздарна прафуканы напрацаваны палітычны капітал. Так, Мілінкевіч нарабіў памылак. Але на памылках вучацца! Навошта зараз нам усім ізноў знаёміцца з нейкімі новымі тварамі, калі можна і трэба было раскручваць той, што быў? Не буду хаваць — пры ўсіх хібах Мілінкевіч быў мне сімпатычны як чалавек і палітык. Як па мне, то у 2006-м ён ужо сваім супрацьлеглым вобразам уяўляў істотную альтэрнатыву. Бяда, што ўсе мы — і грамадства, і палітыкі нібы той Воўк з казкі «Лёгкі хлеб» не жадаем доўга чакаць ці цяжка працаваць дзеля… Подробнее »

Валентина Андреевна
Валентина Андреевна
30 ноября 2010 03:06

Александр, Вы заслуживаете свою внутреннюю эмиграцию и такого президента.

Олег Анатольевич
Олег Анатольевич
30 ноября 2010 13:23

Alaksandar, пожалуй, Ваша позиция мне близка. Я тоже считаю, что если АГЛ когда-нибудь и уйдет, то на смену ему придут не болтуны и крикуны из сегодняшней оппозиции, а трезвые и прагматичные политики, которые смогут обеспечить Беларуси достойный менеджмент. Умение выкрикивать красивые лозунги на стадионах и площадях и умение грамотно управлять страной — это очень, очень разные вещи. 🙂

Иваныч
Иваныч
30 ноября 2010 19:59

А Валентина Андреевна не заслуживает вообще никакого президента. Ей нужен пастух или конвоир 😛