Выцінанка-выразанка — мульцік з удзелам нашага знакамітага земляка Вячаслава Дубінкі. Паглядзіце

1

Беларускамоўная стужка «Выцінанка-выразанка» з’явілася на свет у выніку знаёмства аніматара Міхаіла Тумелі з нашым знакамітым земляком Вячаславам Дубінкам, легендарным майстрам, які адрадзіў на Беларусі мастацтва выцінанкі.
На жаль, знаны майстра не так даўно адышоў у лепшы свет.
Менавіта Вячаслаў Дубінка натхніў рэжысёра на стварэнне мульціка ў тэхніцы, блізкай да выцінанкі. У мультфільме добры заяц дапамагае хлопцу знайсці жонку. Стужка агучана кампазіцыяй этна-трыа «Троіца», якая ўвайшла ў альбом «Жар-жар», і аднаўляе фальклорны свет беларускіх прымавак.
На міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2010» беларускамоўная стужка «Выцінанка-выразанка» рэжысёра Міхаіла Тумелі перамагла ў намінацыі «Лепшае выяўленчае выкананне».

Таццяна Гусева

Кадр из мультфильма

Реклама

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
ICS Vortex
ICS Vortex
23 ноября 2010 09:37

зАКУРИТЬ ни у кого не будет?