Бытавыя замалёўкі аба ўсім

0

Што з дачкой?

— Мая дачка Алёна
есць агуркі салёныя.
Мо не хапае вітамінаў? -
дзівіцца матка Ніна. -
Агуркі тыя глытае.
Вось да доктара бягу…
Чагосьці, пэўна, не хапае!
Глядзець на дзеўку не магу!
Пачуў размову дзед Ягор:
Бяжы да доктара бягом!
Адкажу, што не хапае
у тваёй дачкі мазгоў!
Дастае люльку з кішэні:
Ну, жанчыны, ну і шэльмы!

Выбіўся з сіл

— Ты як і не мужык, Іван,
што выбіваеш так дыван?
Ты, можа, хворы ўжо ў мяне?
— Якое хворы, Ганна — не!
— Тады дыван гняці, як трэба!
— Дык пыл ляціць з яго да неба!
Усё дзяля спрэчкі
— Чаму на полымя ад свечкі
як дзьмухну, яна тухне тут жа?
— Нашто пытаеш так?
— Да спрэчкі
даводжу я заўсёды мужа.
— Чаго па-глупству
шчэ сварыцца
у вашы маладыя годы?
— Бо лічыць ён мяне дурніцай,
сябе ж — разумнікам заўсёды.

Урачы таксама плачуць

— Кусаецца сынок у вас,
мне пальцы пакусаў якраз.
Пакуль пастаўлю яму пломбы,
адгрызці пальцы пэўна змог бы.
Не дазваляйце, каб кусаўся,
хвіліну шчэ каб устрымаўся, —
сказаў урач рупліва маці,
заплакаўшы каля дзіцяці.
Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии