Замалёўкі «Аба ўсім па крышку»

0

Гультаяваты певень

Звярнуўся неяк Ціт да свата:
— А певень мой гультаяваты!
Калі другія «Ку-ка-рэ-ку!»,
То мой маўчыць, як недарэка,
Ківае згодна галавою
Ды калупаецца ў гноі…
Яго я толькі і трымаю,
Што да курэй цікавасць мае…

Самы чулы доктар

— Які доктар самы чулы? -
Пытае хворая бабуля.
Бабулю медсястра пачула:
— Паталагаанатам чулы…
— Чаму? — цікавіцца бабуля.
— Не рэжа па-жывому, чула…
— Дзякуй вам, сястра! Напэўна,
Я баялася дарэмна…

Параўнала

— Калі ты цвярозы, —
Кажа мужу Роза, —
То ты як і ўсе…
Цімох ажно прысеў…
— А п’яны — як святла прамень!
— Такі яскравы нават у дзень?
— Таксама ад сцен адбіваешся,
Таксама пад ложкам валяешся.
Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии