Тарас і шашлыкі

0

— Хочаш шашлычка, Тарас? -
спытаў чабан шчэ не стары.
— Я пасплю, а ты ў той час
падлічы ў атары,
колькі будзе ў ёй авечак,
заадно і бараноў?
Не паблытай, чалавеча,
бо лічыць будзеш ізноў.
Вось гадзіну палічыў,
дзве і тры гадзіны.
Стала сонейка пячы
Тарасаву спіну.

Мітусня ў вачах стаіць
ад тае атары.
Адчувае — не злічыць,
не здзейсніцца марам…
Пачаў Тарас пазяхаць,
бо ўжо добра ведаў,
што яму не паспытаць
шашлыкоў у дзеда…
…А прачнуўся — пах такі,
што бывае ў марах:
рыхтаваў дзед шашлыкі,
у цяньку атара…
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии