Квасыніцкія майстры перамаглі на конкурсе саломапляцення

0

Пяць дыпломаў і званне лаўрэата прывезлі майстры Квасыніцкага цэнтра рамёстваў з II рэгіянальнага свята-конкурса саломапляцення. Конкурс адбыўся ў гарадскім пасёлку Івянец 16 кастрычніка.

Наталля Матусевіч, дырэктар цэнтра рамёстваў, у размове з карэспандэнтам «ІК» старшыня журы — доктар мастацтвазнаўства Яўген Сахута адзначыў майстра Алену Лістапад дыпломам лаўрэата за хатнюю калекцыю работ, якая была выканана ў лепшых беларускіх традыцыях. Дыпломы атрымалі і вучні майстра: Ірына Лістапад, Таццяна Рухавец і Андрэй Лістапад.

Як паведаміла Наталля Матусевіч, у той жа дзень, 16 кастрычніка, квасыніцкія майстры прынялі ўдзел у выставе «Лялечны карагод», якая праводзілася ў Фрунзенскім раёне Мінска.

Реклама

Таццяна Гусева

Даведка «Кур'ера». Нашы продкі таксама любілі ўпрыгожваць сваё жыллё саламянымі павукамі.
Саламяны павук звычайна падвешваўся пад столлю і вісеў увесь год да Калядаў. Нашы папярэднікі думалі, што павучок здольны на працягу ўсяго года збіраць усё злое і паганае, прыносіць у хату добрае і шчаслівае. Згодна з павер’ем, і жывога павука нельга забіваць — у іншым выпадку сям’ю чакае няшчасце.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии