Была на Урэччы беларуская узорная школа

2

Вестка аб тым, што ў мястэчку Урэчча Любанскага (да 1950-х гадоў - Слуцкага) раёна абедзьве школы сталі рускамоўнымі, здзівіла і засмуціла тых, хто не абыякавы да лёсу роднай мовы.
Па сённяшніх мерках Урэчча — вялікая вёска. У пачатку 1930-х гадоў там вучылася наша зямлячка, пісьменніца, ураджэнка вёскі Ліпнікі, Алёна Сямёнаўна Васілівеч. Я пазваніў ёй у Мінск і паведаў пра русіфікацыю той беларускай школы, дзе яна вучылася ў старшых класах. Яна адказала не без жалю:
«У 1930-я гады ў Урэччы было тры школы. Беларуская, куды я хадзіла, ужо тады лічылася другой узорнай у БССР. Дырэктарам яе быў цудоўны чалавек і вопытны педагог Канстанцін Коршак.
У ваенным гарадку, які збудавалі на ўскраіне мястэчка для дзяцей ваеннаначальнікаў, пераважна расіян, адкрылі рускую школу-сямігодку. А яшчэ працавала такая ж яўрэйская школа, бо ў мястэчку болей палавіны жыхароў былі яўрэямі. Іх школу ў 1934 годзе, як і паўсюль у БССР, закрылі, засталіся беларуская і руская».
Таму матывы начальніка аддзела адукацыі Любанскага райвыканкама Таццяны Камароўскай, па якой прычыне беларуская школа пераведзена ў рускамоўную, не здаюецца мне пераканаўчымі. Яна ў інтэрв'ю газеце «Кур'ер» (см. № 34, с. 3 — Заув.рэд.) спасылаецца на тое, што на Урэччы шмат прыезджых, а таксама дзяцей тых вайскоўцаў, што выехалі з гарадка за межы Беларусі пасля распаду ў 1991 годзе СССР.
Але ж большасць жыхароў мястэчка сёння беларусы (яўрэі, а іх пражывала да вайны каля 700 чалавек, былі расстраляны немцамі ў 1942 годзе), роднасныя карані якіх з навакольных і дальніх вёсак.
Шкада, чаму сённяшнія ўлады раёна не ўлічылі той факт, што ўзорнай у пачатку 1930-х гадоў беларуская школа стала нездарма, а з-за напрацоўкі педагагічнага калектыву, які некалькі гадоў пасля вайны ўзначальваў заслужаны настаўнік БССР Іван Сцяпанавіч Русаковіч. Ці не час вярнуць старэйшай школе тытул беларускамоўнай?

Міхась Тычына

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Олег Анатольевич
Олег Анатольевич
17 октября 2010 14:38

А зачем? Зачем идти против воли родителей и их детей, которые хотят учиться на русском языке? В демократическом обществе подобное недопустимо. В нем всегда должен главенствовать принцип: Vox populi — vox domini (Голос народа — глас Божий).

ptitsina
ptitsina
19 октября 2010 16:55

Вы, Олег Анатольевич, свои принципы отстаивайте в России! Где вы видели демократическое общество? самому не смешно? А в Беларуси дети должны изучать родной язык и не два часа в неделю