Рэцэпт ад усіх хвароб

0

Казаў Рыгор
аднойчы Мані:
— Для паляпшэння
стрававання
скарыстоўваю я піва.
Таму вясёлы
і шчаслівы.
Адсутнічае апетыт, —
я п’ю віно. Так раіў Ціт.
Калі п’еш белае віно,
тады карыснае яно…
Чырвонае віно
ад ціску, —
заўсёды п’ю,
калі ціск нізкі.
Ціск павялічыўся — каньяк
я п’ю тады (Ціт раіў так)…
— А вось калі ангіна,
то п’е гарэлку з кмінам, —
падказала Верка, —
Пляшка — яго мерка.
— Ты п’еш калі-небудзь ваду?
— Не… Шчэ хваробы не знайду.
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии