Католікі адзначаць 300-годдзе галоунага касцёла

0

У суботу, 9 кастрычніка, у Мінску адбудзецца свята, прысвечанае 300-годдзю архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі - галоўнага касцёла Беларусі.

Па словах айца Алексія, настаяцеля слуцкага касцёла святога Антонія, ва ўрачыстасцях прымуць удзел каля 30 вернікаў-католікаў са Слуцка. «Чакаецца, што на свяце будзе папскі легат (прадстаўнік Папы Рымскага, адін з кардыналаў Рымска-каталіцкай царквы), Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, святары з Беларусі, шматлікія вернікі», — адзначыў у размове з карэспандэнтам «ІК» айцец Алексій.

Лічыцца, што касцёл пачаў дзейнічаць з 1710 года, хаця закладзены ён быў у 1700 годзе. З цягам часу побач з касцёлам з’явіліся комплекс езуіцкага калегіума, гаспадарчыя і дапаможныя пабудовы, аптэка з лабараторыяй. Статус касцёла неаднойчы змяняўся. У 1934 годзе кафедральны касцёл зачынілі. Непрацяглы час ён дзейнічаў у гады Другой сусветнай вайны, але ў 1947 годзе яго зноў зачынілі. Касцёл часова аддалі Беларускаму дзяржаўнаму драматычнаму тэатру імя Янкі Купалы, а з 1948 года перадалі спартыўнаму таварыству «Спартак».

Реклама

У снежні 1993 года будынак касцёла вярнулі вернікам. Пачалася рэканструкцыя і аднаўленне будынка. 21 кастрычніка 1997 года кафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Панны Марыі быў урачыста рэкансэкраваны. Пасля чаго касцёл, як і раней, заняў пачэснае месца сярод беларускіх святыняў. Усе значныя падзеі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі звязаны з архікафедраю.

Адзел навін

Фото предоставлено настоятелем Слуцкого костёла святого Антония

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии