Радыёстанцыя Свабода запрашае фатографау-аматарау

0

Радыёстанцыя «Свабода» запрашае ўсіх аматараў-фатографаў прыняць удзел у новым фотаконкурсе, прысвечаным снежаньскай выбарчай кампаніі ў Беларусі. Жадаючыя паспаборнічаць дасылаюць на электронны адрас радыёстанцыі свае фотаздымкі, якія можна аднесці да агульнай тэмы «Людзі і выбары».

Усе аўтары здымкаў аб жыцці пад час выбарчай кампаніі, якія будуць апублікаваны на сайце www.svaboda.org, атрымаюць у якасці прэзента па флэшцы 4 GB. Пяць пераможцаў конкурсу будуць узнагароджаны відэакамерамі Flip.

Свае фотаработы патрэбна дасылаць на адрас электроннай пошты radiosvaboda@gmail.com.

Реклама

Аддзел навін

Фота: Алесь Дастанка

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии