Чаму стары хваробы не баіцца

0

— Стары хваробы
не баіцца,
Бо шмат хварэў ён на вяку…
Вось як за лекі
разлічыцца
Яго пустому кашальку?
Ад сораму
куды падзецца?
Парай, Дзямід, што тут
рабіць?
Вось ад чаго туга
на сэрцы,
І ад чаго душа баліць!..
— Старыя мы, Ігнат, ты ж бачыш.
Хвароб назараблялі воз…
А грошай — не…
Куды паскачаш?
У старасці такі ўжо лёс.
… Так ветэраны разважалі
У райбальніцы аб жыцці:
Як некалі іх паважалі…
А зараз тое дзе знайсці?
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии