Прэтэндэнт у кандыдаты Алесь Міхалевіч: «Мой твар самы новы»

2

Алесь Міхалевіч, прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду Прэзідэнта, 20 верасня сустракаўся ў Слуцку з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы.

Як паведаміў у размове з карэспандэнтам «Кур'ера» Алесь Міхалевіч, не пазней за 24 верасня ён збіраецца падаць у Цэнтральную выбарчую камісію спіс сяброў ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдата ў Прэзідэнты і заявы аб рэгістрацыі групы. Гэта апошні тэрмін для падачы заявы ў ЦВК асоб, якія маюць намер вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты.

Па словах Міхалевіча, у складзе сяброў яго ініцыятыўнай групы — каля 1500 чалавек, каля 80 з іх — з нашага рэгіёна (Слуцк, Салігорск, Любань, Копыль, Старыя Дарогі). Дарэчы, прэтэндэнт у кандыдаты мае слуцкія карані. Бацька Алеся родам са Случчыны.

Реклама

Алесь Міхалевіч яшчэ ў маі прэзентаваў сваю праграму, з якой збіраецца ісці на выбары. Ён прапануе падзяліць Беларусь на 17 паветаў. «Дарэчы салігарчане абурыліся, што паводле гэтага падзелу горад шахцёраў увойдзе ў Слуцкі павет з адміністрацыйным цэнтрам у Слуцку», — дадаў Міхалевіч.

З цікавых пунктаў праграмы — забарона вытворчасці таннага пладова-ягаднага віна. «Я вырашыў, што гэтая прапанова будзе тычыцца толькі мацаванага віна», — удакладніў Алесь Міхалевіч. Але галоўнай мэтай сваёй праграмы ён лічыць забеспячэнне эканамічнага росту краіны. Падрабязней з праграмай можна пазнаёміцца на сайце mihalevich.by.

На візітоўке прэтэндэнта аптымістычны лозунг: «У нас ўсё атрымаецца». «Алесь, калі вас зарэгіструюць у якасці кандыдата, чаму людзі мусяць за вас галасаваць?», — запыталася карэспандэнт «ІК» у прэтэндэнта. — «Людзі хочуць бачыць новыя твары ў палітыцы. Мой твар — самы новы», — пажартаваў Міхалевіч.

Таццяна Гусева, ptitsina1.livejournal.com

Фото с сайта westki.info

Даведка «Кур'ера»

Алесь Міхалевіч нарадзіўся 15 мая 1975 года. Выпускнік юрыдычнага факультэта БДУ па спецыяльнасці «палітолаг-юрыст». Падчас вучобы ва універсітэце ўзначальваў Аб’яднанне Беларускіх Студэнтаў - грамадскую арганізацыю, якая абараняе правы навучэнцаў беларускіх ВНУ. Стажыраваўся ў Варшаўскім (Польшча) і Оксфардскім (Англія) універсітэтах.

Пасля заканчэння універсітэта працаваў намеснікам дырэктара, генеральным дырэктарам СП «Аркадыя», якое спецыялізавалася на турыстычным бізнесе. З 2006 г. — антыкрызісны кіраўнік, акрэдытаваны Міністэрствам эканомікі РБ. У 2007 — 2008 гг. — юрысконсульт Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Афганістане. У 2008 — 2010 гг. — юрыст Беларускага незалежнага прафсаюза. У 2004 — 2008 гг. — намеснік старшыні партыі БНФ. Пасля вылучэння на пост старшыні партыі ў 2008 г. і прапановы праграмы па яе рэфармаванні, выключаны з арганізацыі за публічную крытыку кіраўніцтва.

Радавы запасу УС РБ (не праходзіў тэрміновую службу з прычыны блізарукасці сярэдняй ступені). Жанаты, бацька дзвюх дочак — 2000 і 2009 года нарадджэння. Жонка Мілана — настаўнік англійскай мовы.

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Андрюха
Андрюха
26 сентября 2010 20:49

а мне это пнравилось!!!
особенно про паветы, а можно больше информации о нем???

ptitsina
ptitsina
27 сентября 2010 09:56

Более подробную информацию об этом претенденте в кандидаты читайте на сайте http://mihalevich.by/