Лепшыя лялькі рэгіёна выставяць у галерэі мастацтваў

0

Слуцкі народны цэнтр народнай творчасці 11 верасня зладзіў рэгіянальнае свята-конкурс «Беларуская лялька» (фотарэпартаж са свята глядзіце тут). Араганізатары свята плануюць адкрыць выставы лялек — пераможцаў конкурса — у Слуцкай галерэі мастацтваў і Квасыніцкім цэнтры рамёстваў.

«У гэтым свяце прынялі удзел больш за 50 майстроў з адзінаццаці раёнаў рэгіёна. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы, а лепшых лялечнікаў адзначылі ў сямі розных намінацыях, — сказала Таццяна Іванова, дырэктар цэнтра. — Журы узначальвала Ганна Барвенава, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва».

У намінацыі «Лепшая тэкстыльная лялька у этнаграфічным ці гістарычным касцюме» лаўрэатам стаў Старадарожскі раён. Лепшыя ільняныя лялькі вырабляюць у Квасыніцкім цэнтры рамёстваў. Лепшую калекцыю хатніх работ прадставілі на конкурсе майстры Слуцкага цэнтра дзіцячай творчасці. У намінацыі «Лепшая лялечная кампазіцыя» былі вызначаны адразу тры пераможцы. У іх ліку — Салігорскі раён і Слуцкі каледж перапрацоўчай прамысловасці. Сярод пераможцаў у намінацыі «Традыцыйная лялька майго рэгіёна» — майстры з Любанскага раёна.

Реклама

Таццяна Іванова адзначыла, што свята-конкурс «Беларуская лялька» праводзілася ў Слуцку другі раз. Па традыцыі - раз на тры гады. Наступным разам у 2013-ым у Слуцк з’едуцца лялечнікі з усёй Мінскай вобласці.

Таццяна Гусева

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии