«Краявіды Наркевічау-Ёдкау» у Копылі

0

У Копыльскім краязнаўчым музеі разгорнута выстава «Краявіды Наркевічаў-Ёдкаў», прадстаўленая Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеем.

Род Наркевічаў-Ёдкаў налічвае больш за дзвесце асоб, якія валодалі маёнткамі на тэрыторыі Копыльскага і Уздзенскага раёнаў і займалі ў розныя часы, пачынаючы з ХVI стагоддзя, разнастайныя дзяржаўныя пасады. Наркевічы-Ёдкі ўнеслі таксама значны ўнёсак у беларускую навуку і культуру.

У цэнтры выставы — фотаздымкі сядзібы «Наднёман». Маёнтак вядомы з ХVI стагоддзя і належаў Алелькавічам, Радзівілам, а з 1823 года — Ёдкам. Наднёман цесна звязаны з жыццём і дзейнасцю прафесара Якуба Наркевіча-Ёдкі, вядомага беларускага медыка і прыродазнаўцы. Сядзіба сфарміравана ў першай трэці XIX стагоддзя на высокім правым беразе ракі Нёман, якая працякае на тэрыторыі Уздзенскага раёна. Пры Якубе ў палацы і іншых пабудовах сядзібы былі абсталяваны электраграфічная, хімічная, электрабіялагічная лабараторыі. За сядзібай у лесе ў 1892 г. быў пабудаваны санаторый для нервовахворых, якіх лячылі сродкамі электратэрапіі і мінеральнымі водамі.

Реклама

Нашчадкі роду Наркевічаў-Ёдкаў жывуць цяпер у Польшы.

Адзел навін

Сучасны выгляд сядзібы над Нёман

Так выглядала сядзіба ў ХІХ стагоддзі. Малюнак Напалеона Орды

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии