Носьбіты ці спажыуцы роднай мовы

0

Ў краіне 5 верасня адзначаўся Дзень беларускай пісьменнасці. У сувязі з гэтым карэспандэнты «Кур'ера» пацікавіліся ў жыхароў рэгіёна, ці карыстаюцца яны роднай мовай ў паўсядзённым ужытку.

Антон Рэковіч, пчаляр (Старадарожскі раён):

Фота: Варвара Чаркоўская

Реклама

— Я нарадзіўся і вырас у вёсцы, таму беларускай мовай карыстаюся кожны дзень. Зразумела, гэта не літаратурны варыянт мовы, а пабытовы. У нас, у Язылі, шмат хто размаўляе па-беларуску. Гэта мне да спадобы.

Маргарыта Ганчарэнка, дырэктар краязнаўчага музея (Салігорск):

Фота: Варвара Чаркоўская

— Найбольш часта я карысталася беларускай мовай у час навучання ў ВНУ — без добрага ведання мовы вучыцца было немагчыма. На жаль, зараз мне даводзіцца звяртацца да роднай мовы усё радзей. Большасць людзей, з якімі даводзіцца камунікаваць, гавораць па-руску.

Вольга Міхалковіч, выкладчыца будаўніча-прафесійнага каледжа (Салігорск):

Фота: Варвара Чаркоўская

— У краіне склалася дзіўная сітуацыя, калі жыхары — не носьбіты роднай мовы, а спажыўцы. На маю думку, роля беларускай мовы прыніжана. Насамрэч жа яна цудоўная, мілагучная. Добра было б, каб беларусы вярнуліся да сваіх крыніц і пачалі размаўляць на сваёй мове.

Таісія Яланская, бібліятэкар (Слуцк):

Фота: Ганна Гладышава

— Не пользуюсь я белорусским языком в повседневной жизни. Я мыслю, пишу, читаю на русском языке. Мову я уважаю.

Уладзімір Гліністы, пенсіянер (Слуцк):

Фота: Ганна Гладышава

— Карыстаюся роднай мовай кожны дзень.

Апытанне праводзілі Варвара Чаркоўская, Таццяна Гусева

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии