Аб цяжкам жыцці раскрадальнікаў

0

Ціт ішоў са сватам,
пілі ж небагата,
а сват так упіўся —
за слуп ухапіўся,
стаў з ім абдымацца,
потым цалавацца…
І казаў:
— Мой сябар,
прапівалі хабар!
Як прыйдзеш дадому,
не кажы нікому!!!
З калгаснага полю
бульбы з тонну, болей
адвязлі налева,
дзядзьку з Магілева…
Як прыйдзеш дадому,
не кажы нікому!
Ты паслухай, сябар,
Быў у нас шчэ хабар!
То было нядаўна,
грошы дзядзька даў нам.
Зерне з поля прыхапілі -
добры хабар зарабілі.
…Ужо ходзяць чуткі:
мабыць, ужо хутка
зловяць нас з тым сватам
ды ўпякуць за краты…
Ну, пайшлі дадому!
Каб ні-ні - нікому!

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии