Праблема чысткі ацяпляльных батарэй будзе вырашана

0

Каля трох тысяч батарэй у шматпавярховых дамах Слуцка, а гэта прыкладна тысяча кватэр, прамыла з красавіка бягучага года спецыяльная брыгада слесараў-сантэхнікаў Слуцкага ЖКГ.

З надыходам восенню ацяпельнага сезону жыхары многіх «хрушчовак», пабудаваных яшчэ ў 50−80-я гады, пачыналі скардзіцца ў жылупраўленне на нізкую тэмпературу ацяпляльных батарэй у кватэрах. Выклікалі слесараў-сантэхнікаў, тыя сёе-тое папраўлялі ў заіржавелых краніках, гаварылі гаспадару, што трэба прамываць батарэі, і адыходзілі, бо надзейных апаратаў для гэтага не мелі.

І вось сёлета з сярэдзіны красавіка дзве брыгады слесароў-сантэхнікаў, у адну з іх залічылі Міхаіла Камяка і Віктара Марозава, атрымалі новыя прамывачныя апараты вытворчасці нямецкай фірмы «Ротэнбергер», здольныя выдаўліваць з батарэй струмекнем паветра з вадой, пад напорам, усю накопленую там іржу і накіп. Пры гэтым брудная вада праз гумавы гнуткі шланг сцякае ў каналізацыю. Пад ачышчанай батарэяй, на падлозе, пасля завінчавання гайкі застаецца некалькі кропляў вады.

Реклама

Па словах Міхаіла Камяка, ў пяціпавярховых дамах на апрацоўку аднаго пад’езду трэба пашчыраваць цэлы рабочы дзень. Сваю работу яны будуць весці аж да пачатку ацяпляльнага сезону ў сярэдзіне кастрычніка, аб’ектаў яшчэ хапае.

Міхаіл Тычына

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии