Кніжная раскоша ў магазіне

1

Столькі кніжак беларускіх выдаўцоў у магазіне «Кніжны свет», што ля універмага «Крыніца» ў Слуцку, ніколі яшчэ не было. Раней на дзвюх-трох паліцах стаяла 10-15 кніжак, а зараз не меней сотні.

Навідавоку з серыі «Жыццё выдатных людзей» — аўтабіяграфічныя аповесці пра Ігара Лучанка, Мікалая Яроменку, Леаніда Шчамялёва, Рыгора Янкоўскага, Леаніда Пташука, Мікалая Чаргінца з іх партрэтамі на вокладках.
Чытач тут знойдзе багаты выбар твораў беларускіх пісьменнікаў з серыі «Школьная бібліятэка» — Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Івана Мележа, Кузьмы Чорнага, Янкі Брыля, а таксама пісьменнікаў-случчан Паўла Місько і Алеся Жука.
Раскошны выбар фотаальбомаў «Нечаканая Беларусь», «7 цудаў Белавежскай пушчы», «Беларускія арнаменты», «Браслаўскія азёры», «Замкі Беларусі». Яны хоць і дарагаватыя, але чытачы купляюць.

Мікалай Барысевіч

Реклама
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Sep
Sep
10 сентября 2010 11:29

печально конечно,но магазин очень убогий 🙁 выбора лит-ры 0