Давялі валасы і расчоскі

0

— У горад я прыехаў з вёскі, —
апавядаў сябру Арцём. -
Надумаў тут купіць расчоску
Адну, і каб на ўсё жыццё!!!
— Чаму расчоску?
Брэшаш можа?
А мо жаночы грабянец? -
Заўважыў так Арцёму Гоша —
гэты вясковы наш мудрэц…
— Калі насіў я шэвелюру,
быў вопытны ўжо тады, —
адказаў Арцём пануры, —
Не адчуваў сваёй бяды…
А колькі я вось тых расчосак
сваёй чупрынай паламаў?
Зірні ты зараз, сябра, — «босы»,
тых валасоў ужо няма!
Было ў той час
маёй праблемай:
дзе тых расчосак мне купіць?
І ад таго ўжо, як сістэма,
пачаў я, сябра, нават піць…
Купляў замест расчоскі пляшку
і піў за валасы свае…
Без іх вось зараз неяк цяжка,
нібы чагосьці не стае…
Набыў я вопыт з-за расчоскі,
таму і п’ю за валасы:
за шэвелюру, за прычоску…
— Ты адгадуй, Арцём, вусы!
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии