Памёр Вячаслаў Дубінка

0

10 жніўня пайшоў у нябесную Беларусь наш зямляк — ураджэнец Слуцка Вячаслаў Дубінка. Вячаслаў Андрэевіч быў сябрам і аўтарам нашай газеты. Яго энергіі і любові да жыцця маглі б пазайздросціць і маладыя.

Фота із архіва Вячаслава Дубінкі

Нарадзіўся Вячаслаў Дубінка 17 снежня 1941 года. У 60-х гадах працаваў фотакарэспандэнтам любанскай, салігорскай і лагойскай раёнак. Пасля была праца ў рэспубліканскіх газетах «Звязда», «Чырвоная змена», у студыі «Фота і жыццё» Саюза журналістаў Беларусі, у рэстаўрацыйнай майстэрні Міністэрства культуры. З 1981 г. — у часопісе «Беларусь». Вячаслаў Дубінка быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Саюза мастакоў Беларусі. Ён — аўтар фотанарысаў, фотаальбомаў, кніг публіцыстыкі і прозы. Вячаслаў Дубінка адрадзіў на Беларусі мастацтва выцінанкі. Таленавіты майстра называў свой улюбёны занятак выразаннем казак.
У сваім апошнім інтэрв'ю «ІК» у маі гэтага года Вячаслаў Андрэевіч гаварыў пра тое, як шкадуе аб тым, што ў маладосці шмат растраціў жыццёвага запалу. «Хоць ты пачні жыццё спачатку. Але цягнік пагнаў за небакрай».

Реклама

Кожны дзень, пачынаючы са світання, у Вячаслава Дубінкі адбывалася інтэрв'ю з самім сабой. «Толькі субяседнікі самыя розныя. І тыя, хто пайшоў з жыцця, кідаюць нязручныя пытанні, адказ на якія не знаходзіцца. Усе мы жывём, чакаючы дзіва, грошай, новай кватэры, чарговага свята, падарожжа ў дзівосную краіну…».

Рэдакцыя «ІК» смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Вячаслава Дубінкі.

Апошняе інтэрью Вячаслава Дубінкі: «Выцінанка лічылася дурыкамі, а не мастацтвам»

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии