Вандалы апаганілі могілкі ў Чыжэвічах

0

Пакуль жыхары Салігорскага раёна святкавалі Дзень Незалежнасці невядомыя вандалы апаганьвалі могілкі, што ў вёсцы Чыжэвічы. Раніцай 4 ліпеня рабочыя ЖКГ «Комплекс» налічылі больш за дваццаць разбураных помнікаў.

«Некаторыя помнікі былі зроблены вельмі канструктыўна і, каб іх разламаць, трэба было прыкласці нямала сіл і часу, — сказаў у размове з карэспандэнтам „ІК“ Віктар Радзюк, следчы Салігорскага РАУС. — Што гнала нелюдзей на такое зладзейства, пакуль невядома. Але мы зробім усё, каб грамадства ведала імёны вандалаў».

На Чыжэвіцкіх могілках даўно не хаваюць памерлых, таму тут заўсёды ціха і малалюдна. «Жыхары бліжэйшай да могілак вуліцы ў Чыжэвічах распавялі, што ў тую ноч з могілак былі чутны выкрыкі, падобныя на крыкі футбольных заўзятараў, — расказаў карэспандэнту „ІК“ Канстанцін Хаміцэвіч, рабочы ЖКГ „Комплекс“. — Але людзі не надалі гэтаму ўвагі, падумаўшы пра футбол, што транслююць па тэлебачанню».
Аб выпадку вандалізма на могілках было аб’яўлена па Салігорскаму тэлеканалу, і цяпер сюды едуць многія салігарчане паглядзець на пахаванні сваіх родзічаў.

Реклама

Уладзімір Амяльчэня

ВАНДАЛІЗМ. Раніцай 4 ліпеня рабочыя ЖКГ "Комплекс" налічылі больш за дваццаць разбураных помнікаў. Фота: Уладзімір Амяльчэня
ВАНДАЛІЗМ. Раніцай 4 ліпеня рабочыя ЖКГ «Комплекс» налічылі больш за дваццаць разбураных помнікаў.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии