Была справа на прыёме ў дантыста

1

Зубы ціснуць

— Ну, доктар, зубы ж і баляць,
Што вы паставілі мне неяк!
Начамі не магу я спаць,
Засну мо трошкі, калі днее.
— Што вам сказаць на гэты раз?
Вось вам мая гарантыя —
Яны таму баляць у вас,
Што ўжо растуць сапраўдныя!

Прабачце, доктар

— Штраф учора вы з мяне
Узялі ў трамваі!
— Што вы, доктар, што вы! Не!
Такога не бывае!
Тут трэба быць без галавы
Ці дурнем самым першым…
Хто я такі, і хто ёсць вы?
Дантыст наш самы лепшы!
— Што нам спрачацца?
Ды й ужо час
Сядайце ў крэсла гэта!
Калі прыйшлі ўжо да нас…
За вамі вунь кабета…
Ды не дрыжыце вы як ліст,
Для вас знаёмы я дантыст!
У момант вылечу выдатна,
Тым больш, што доктар я прыватны
Мікола Мельнікаў

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
2 августа 2010 15:32

Нда. Видно, для человека зубы — больная тема. А где в Слуцке трамваи???