Самае страшнае на сцэне — паміраць. На прэм’еры спектакля «А зоры тут ціхія» гледачы плакалі

3

Прэм’ера спектакля «А зоры тут ціхія» паводле аповесці Барыса Васільева адбылася на сцэне Слуцкага дома культуры 2 ліпеня. У спектаклі былі занятыя акцёры Слуцкага народнага тэатра драмы і камедыі імя У. Галубка.

Раптам пагасае свет. Зала Слуцкага дома культуры напаўняецца цемрай і цішынёй. Усе зачаравана глядзяць на сцэну, чакаюць. Але ж там нічога не адбываецца. Толькі здалёк чуецца музыка. Яна ўсе гучней і гучней. І вось, можна нават разабраць словы.
Пасля меладычных напеваў загрымеў рэзкі тэлефонны званок. Слухаўку зняў старшыня Фядот Яўграфавіч Васкоў (у ролі - Аляксандр Туміловіч). Потым з’явіліся пяцёра дзяўчат-прыгажунь - «байцы, якія не п’юць, не кураць і на баб не заглядаюцца». Зразумела, што такія байцы спачатку крыху збянтэжылі старшыню — як-ніяк дзяўчаты.

Добра прыйшлося пачырванець Фядоту Яўграфавічу ў «банны дзень», калі ён прынес венікі. Асабліва, калі за імі выйшла прыгажуня Жэня Камялькова (у ролі - Варвара Моніч).

Реклама

«А вы, таварыш старшыня, ведаеце, хто мы?! Байцы мужчынскага роду, а мы… — байцыцы!». Заўседы выклікала ўсмешку вясёлая выдумшчыца Галя Чацвяртак. На яе ролю пастаноўшчык зацвердзіў сваю дачку Анастасію Туміловіч.
Яшчэ адна акцёрка вельмі ўразіла. Гэта Таццяна Чарнушэвіч, якая выконвала ролю Соні Гурвіч.

А як прыгожа дзяўчаты спявалі «Катюшу»… Тоненькі галасок Лізы Брычкінай (Вольга Паўлюкевіч) разліваўся па зале, а гледачы крычалі «Грамчэй! Грамчэй!». Камандзірам у гэтых байцоу была Маргарыта Асяніна (Марына Храловіч). Як высветліцца потым, гераіня, нягледзячы на свой юны ўзрост, ужо мела дзіця — трохгадовага хлопчыка.
Пасля ідуць страшэнныя сцэны смерці. Адна за другой паміраюць байцы — кволыя дзяўчаты. Застаецца толькі старшына, які ўва весь голас крычыць малітву: «Даждь ми, Господи, прежде конца покаянии».

На працягу ўсяго спектакля сцэна заціхала, і на ёй з’яўляўся седавалосы мужчына, які расказваў гісторыю. Толькі напрыканцы стане зразумела, што гэта быў той самы сын Асянінай. Яго ролю выконвае таленавіты акцёр — Уладзімір Машко.
Кулісы. Я гляджу па баках і бачу на вачах гледачоў слёзы. Уся зала плача. Нават мужчыны шморгаюць насамі. А гэта ці не лепшая пахвала гледача акторам, пастаноўшчыку?!

А пасля ўсе, хто прымаў удзел у нараджэнні гэтай прэм’еры, сабраліся ў кабінеце пастаноўшчыка. Разабраўшы ўвесь спектакль «па костачках», кожны знайшоў для сябе памылкі, каб у наступны раз іх не паўтарыць. Памылкі заўважілі толькі яны, таму што глядач бачыў толькі эмацыйную і бездакорную гульню акцёраў.
Пасля спектакля актрыса Оля Паўлюкевіч сказала мне: «Самае страшнае на сцэне для мяне было паміраць». Як пісаў Барыс Васільеў, «бо так недарэчна, несправядліва і непадобна на праўду было паміраць у дзевятнаццаць гадоў».

Марта Махун, Martawskaya@ya.ru

"А ЗОРЫ ТУТ ЦІХІЯ". Расказ пра байцоў, “якія не п'юць, не кураць і на баб не заглядаюцца", зачараваў гледачоў, што прыйшлі на спектакль Слуцкага народнага тэатра драмы і камедыі імя У. Галубка. Фото: Татьяна Гусева
«А ЗОРЫ ТУТ ЦІХІЯ». Расказ пра байцоў, «якія не п’юць, не кураць і на баб не заглядаюцца», зачараваў гледачоў, што прыйшлі на спектакль Слуцкага народнага тэатра драмы і камедыі імя У. Галубка.

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева

Фото: Татьяна Гусева


3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Елена
Елена
7 июля 2010 19:56

В который раз убеждаюсь, что Александр Тумилович не зря сменил специализацию и стал режиссёром, а главное интересным, талантливым актёром! Одна только молитва-крик души в финале стоит многого! Так держать, Санечка, спасибо за прикосновение к искусству! И Настёнка твоя просто Огонёчек!

ТанЁ
ТанЁ
8 июля 2010 11:21

ииииииу

Ольга
Ольга
8 июля 2010 23:40

Жаль, что не знала о спектакле. А повторение будет?