Свята моладзі ў Салігорску

0

У нядзелю, 27 чэрвеня, пасля палудня неба прасвятлела, як быццам ведала, што будзе свята. З Салігорскага парку «Чатырох стыхій» пачулася музыка, і жыхары горада сталі цягнуцца на яе гукі. Усе ведалі, што будзе «Маладзёвы Алімп Салігоршчыны».

У праграме выступалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці з розных прадпрыемстваў. Таму многія неслі раней прыгатаваныя кветкі, ішлі сем’ямі. Выступленне цягнулася болей за дзве гадзіны. Многія нават не здагадваліся, што іх знаёмыя такія артыстычныя. Напрыклад, гурт з завода «Універсал» атрымаў такія апладысменты, якім пазайздросцяць многія знакамітыя артысты. А яны выступалі на сцэне перад народам першы раз. Калі праграма скончылася, пачаліся танцы на адкрым паветры. Яшчэ адным папулярным месцам адпачынку стала пляцоўка каля фантана.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии