Прадпрымальнік па-нашаму

0

— А колькі літраў малака
Твая карова адпускае? -
Спытаў Лявон у земляка.
— Ды, мабыць, літраў
дзесяць маю…
— А колькі прадаеш, Цімох?
— Пятнаццаць літраў!
Колькі змог…
— А пяць да дзесяці адкуль?
— Купляць даводзіцца пакуль…

Тата можа ўсё

Школьнік-сын спытаў Ігната:
— Як заплюшчыш вочы, тата,
Ты распісацца зможаш?
— Так, змагу, Цімоша…
— Тады я вельмі хочу,
Каб ты заплюшчыў вочы
І распісаўся ў дзённіку
Без памылак, роўненька!

Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии