Бібліятэкі рэгіёна перамаглі ў рэспубліканскім конкурсе

0

Па выніках ХVIII рэспубліканскага конкурса «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» за 2009 год Слуцкая цэнтральная раённая бібліятэка і Цімкавіцкая сельская бібліятэка (Копыльскі раён) адзначаны прэміямі.

Слуцкая бібліятэка стала ўладальніцай першай прэміі ў намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» (1,5 мільёна рублёў).
Як патлумачылі ў адміністрацыі бібліятэкі, на конкурсе была адзначана электронная прэзентацыя «Сем цудаў Случчыны».
Цімкавічская сельская біб-ліятэка атрымала трэцюю прэмію ў намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем» (1 мільён рублёў).

Аддзел навін

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии